wd wp Пошук:

Урэчча (Слаўгарадскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Урэчча.

Урэ́чча[2] (трансліт.: Urečča, руск.: Уречье), раней Урэ́чча 1[3] — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Васькавіцкага сельсавета.

Назва

Урэчча атрымала назву ад таго, што вёска знаходзіцца на правым беразе ракі Пясчанка, дзе злева ўпадае рака Грушка ці Глушка, а справа — Ручаі з урочышча Дубінёўка, г. зн. каля, у, пры рэччы, пры рэчках[4].

Гісторыя

Вядома з 1675 года. У 1681 годзе на рацэ Пішчань дзейнічаў млын. У 1918 годзе было двухкласнае вучылішча[4]. У 1924 годзе цэнтр Урэцкага сельсавета.

Насельніцтва

  • 2011 год — 131 чалавек[1]
  • 2010 год — 154 чалавекі
  • 1999 год — 126 чалавек
  • 1926 год — 835 чалавек[4]

Інфраструктура

У вёсцы працуюць дом сацыяльных паслуг і крама[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
  2. Урэчча (Слаўгарадскі раён) на сайце Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  4. 1 2 3 Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 583.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be