Хатаўскі сельсавет
Хатаўскі́ сельсавет — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Хатава.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Хотаўскі сельсавет у складзе Івянецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Хотава. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Мешыцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Мешычы. 27 сакавіка 1959 года шляхам аб’яднання скасаваных Мешыцкага і Дзераўноўскага сельсавета зноў утвораны Хотаўскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Хотава[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Стаўбцоўскага раёна. 5 сакавіка 1981 года сельсавет перайменаваны ў Хатаўскі сельсавет, а цэнтр сельсавета — у вёску Хатава. 14 лютага 1983 года частка сельсавета перададзена ў склад новаўтворанага Цясноўскага сельсавета. 24 снежня 2011 года сельсавет перайменаваны ў Дзераўнянскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Дзераўная[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2798 чалавек[3], з іх 63,6 % — палякі, 32,9 % — беларусы, 2,4 % — рускія[4].
Гісторыя
У склад сельсавета на момант перайменавання ў Дзераўнянскі (2011 год) уваходзілі наступныя населеныя пункты:
- Агароднікі
- Барок
- Беламошша
- Беліца
- Дзераўная
- Дзяражнае
- Заброддзе
- Зарэчча
- Круговіны
- Лубень
- Ніўнае
- Падляскоўе
- Скрошчына
- Хатава
- Хатоўка
- Школьны
- Янкавічы
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 4.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов 24 декабря 2011 г. № 134 О переименовании сельсоветов Столбцовского района Архівавана 20 лістапада 2020.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Івянецкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2011 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.