wd wp Пошук:

Хмелеўскі сельсавет

Хме́леўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Хмелева.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Сакскі сельсавет у складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Сакалоўскага і Сцяброўскага сельсаветаў з цэнтрам у вёсцы Сакі.[1]. 20 мая 1957 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Жабінкаўскага пассавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Навасады, Нагараны, Непакойчыцы, Пшанаі, Салейкі і Сцяброва)[2]. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Камянецкага раёна, з 25 снежня 1962 года — у складзе Кобрынскага раёна, з 4 студзеня 1965 года — у складзе Брэсцкага раёна (у складзе 8 населеных пунктаў: Козіч, Рачкі, Рудка, Сакалова, рыбгас Сакалова, Сакі, Селішчы і Хмелева)[3], з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Жабінкаўскага раёна. 17 верасня 1966 года ў склад сельсавета ўключаны 4 населеныя пункты (Багдзюкі, Дзяменічы, Лясоты і Падлессе)[4], якія былі перададзены з Камянецкага раёна ў склад Жабінкаўскага раёна падчас яго аднаўлення[5]. 3 ліпеня 1972 года сельсавет перайменаваны ў Хмелеўскі, цэнтр перанесены ў вёску Хмелева[6]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 11 населеных пунктаў[7]. 22 снежня 1999 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Жабінкаўскага гарсавета перададзена вёска Рачкі[8].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1313 чалавек[9], з іх 80,9 % — беларусы, 7,8 % — палякі, 6,4 % — украінцы, 4,9 % — рускія[10].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 верасня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 31 (1151).
  5. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 23 (1143).
  6. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 23 (1361).
  7. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 20. — 248 с. — 10 000 экз.
  8. Решение Брестского областного Совета депутатов от 22 декабря 1999 г. № 23 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Жабинковского района
  9. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Жабінкаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Брэсцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Камянецкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Кобрынскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Жабінкаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be