Ходараўцы
Хо́дараўцы[1] (трансліт.: Chodaraŭcy, руск.: Ходоровцы) — аграгарадок у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, адміністрацыйны цэнтр Ходараўскага сельсавета.
Геаграфія
Размешчаны каля ракі Лебяда, на скрыжаванні дарог на Жалудок, Беліцу, Радзівонішкі. За 42 кіламетры на паўднёвы захад ад г. Ліда, 87 кіламетраў ад Гродна, 15 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Скрыбаўцы.
Гісторыя
За 1 км ад вёскі, ніжэй па цячэнні р. Лебяда, паблізу былога хутара Хмелеўшчына прасочваюцца сляды паселішча бронзавага веку.
Насельніцтва
- 385 жыхароў, 146 двароў (2003)
Інфраструктура
- Сярэдняя школа
- Клуб і бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне
- Надмагілле Буткевічаў[2]
Вядомыя асобы
- Аляксандр Віктаравіч Шарапа (нар. у 1938) — гісторык, доктар гістарычных навук
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Ходараўцы на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Ходараўцы на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Лідскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.