wd wp Пошук:

Холм-Жыркоўскі раён

Холм-Жыркоўскі раён (руск.: Холм-Жирковский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у паўночнай частцы Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Холм-Жыркоўскі.

Геаграфія

Мяжуе з Духаўшчынскім, Ярцаўскім, Сафонаўскім і Навадугінскім раёнамі і Цвярской вобласцю. Плошча раёна — 2,033 тыс. км². Рэльеф раёна раўнінны. Глебы — дзярнова-падзолістыя.

Асноўныя рэкі — Дняпро, Вязьма, Соля, Немашчонка. Агульная працягласць рэк — 250 км.

Гісторыя

Тэрыторыя сучаснага раёна да 1929 года знаходзілася ў складзе Бельскага павета — адміністрацыйнай адзінкі ў складзе Рыжскай губерні, Смаленскага намесніцтва і Смаленскай губерні, якая існавала ў 1708—1929 гадах.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бельскі павет абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У ліпені 1918 года на тэрыторыі Холмаўскай і Пакроўскай валасцей Бельскага павета адбылося Пакроўска-Холмаўскае сялянскае паўстанне.

1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі павет увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква перадала павет у склад РСФСР.

У гады перадваенных пяцігодак у Холм-Жыркоўскім раёне налічвалася 219 калгасаў, якія аб’ядноўвалі 7632 сялянскіх гаспадаркі дабудавана 3 ільнозаводы, МТС, сярэдняя школа, новы будынак бальніцы, электрастанцыя і друкарня.

Зноскі

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Холм-Жыркоўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Смаленскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be