Духаўшчынскі раён
Духаўшчы́нскі раён (руск.: Духовщинский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Духаўшчына.
Геаграфія
Плошча раёна — 2610 км².
Тэрытарыяльна раён мяжуе: на поўначы з Цвярской вобласцю, на захадзе з Дзямідаўскім раёнам, на паўднёвым захадзе са Смаленскім раёнам, на поўдні з Кардымаўскім раёнам, на паўднёвым усходзе з Ярцаўскім раёнам, на ўсходзе з Холм-Жыркоўскім раёнам Смаленскай вобласці.
Вялікую частку раёна займае Духаўшчынскае ўзвышша, якое з’яўляецца водападзелам басейнаў рэк Дзвіны і Дняпра. На тэрыторыі раёна знаходзяцца вытокі рэчак Дражня і Хмосць. У паўночнай частцы рэльеф паніжаецца і тут месцяцца найбуйнейшыя балоты вобласці: Свіцкі і Вярвіскі мох. Азёры: Вяліста і Махнач.
Глебы ў раёне дзярнова-падзолістыя, на поўначы і ў цэнтральнай частцы — сярэдне- і сільнападзолістыя. Лясы займаюць 54,2 % тэрыторыі.
На тэрыторыі раёна знаходзіцца частка нацыянальнага парку Смаленскае паазер’е, з унікальнымі азёрамі і карэннымі лясамі.
Гісторыя
Духаўшчынскі (тады — Духаўскі) павет быў утвораны ў 1777 годзе ўа выніку пераносу павятовага цэнтра з сяла Касплі ў Духаўшчыну. У існым выглядзе раён утвораны ў 1929 годзе на тэрыторыі былых Духаўшчынскага і Парэцкага паветаў.
Дэмаграфія
Колькасць насельніцтва — 17 тыс. чалавек (2008).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
У раёне маецца 2 гарадскія і 6 сельскіх паселішчаў:
Гарадскія паселішчы
Сельскія паселішчы
Транспарт
Чыгуначная лінія Смаленск — Сошна (Азёрны) і далей да чыгуначнай лініі Масква — Рыга (злучаюцца ў Цвярской вобласці). Паралельна яе аўтадарога Р136 Смаленск — Нялідава.
Вядомыя асобы
- Іван Трафімавіч Панчанка (1928—2005) — беларускі пісьменнік, журналіст.
Зноскі
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Духаўшчынскі раён
- Духаўшчынскі раён на Radzima.org
Катэгорыя·Населеныя пункты Духаўшчынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Смаленскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.