Хырыў
Хырыў (укр.: Хи́рів) — горад раённага значэння ў Старасамбірскім раёне Львоўскай вобласці. Размешчана на над ракой Стрв’яж, чыгуначны вузел. Размешчаны ў 16 км ад райцэнтра. У горадзе дзейнічае пункт пропуску на мяжы з Польшчай.
Гісторыя
Яшчэ ў часы Кіеўскай Русі, калі гэтыя землі ўваходзілі ў Пярэмышльскае княства, назва горада гучала як Хорыў. Па адной з легенд, назва горада паходзіць ад легендарнага кіеўскага князя Харыва: нібыта горад Кіеў заснавалі тры браты Кій, Шчэк, Харыў і сястра Лыбідзь. Пасля заснавання Кіева старэйшы брат з сястрой засталіся ў ім гаспадарыць, а Шчэк і Харыў пайшлі ў Карпаты шукаць шчасця-долі.
Па іншай версіі назва горада мае больш празаічнае, але адначасова і больш пераканаўчае тлумачэнне: горад размешчаны ў мясцовасці, багатай на сасновыя лясы, таму ў аснове яго назвы назвы ляжыць слова «хыр» — «хвоя», якое прысутнічае ў чувашскай мове. Цяпер чувашы засяляюць месцы, далёкія ад Украіны, але іх продкі калісьці пражывалі ў Заходняй Украіне і пакінулі пасля сябе назвы многіх населеных пунктаў.
У гістарычных крыніцах горад згадваецца з 1374 г. Менавіта ў гэтым годзе князь Уладзіслаў Апольскі выдаў прывілей братам Гербуртам-Герберту і Фрэдэрыку (рыцарам з Маравіі) на вечнае валоданне дзесяццю сёламі. Сярод гэтых вёсак названа і сяло Хырыў. У 1502—1505 гг. горад спусташаюць татары.
У 1528 г. кароль Жыгімонт І выдаў Анджэю Тарлу прывілей, каб той асяліўся на тэрыторыі сучаснага Хырава. Таму і горад атрымаў герб сям’і Тарло — сякера. Для хуткага засялення і забудовы жыхары былі вызваленыя ад падаткаў на 14 гадоў. Прывілей падаваў мястэчку права праводзіць штогод па 2 кірмашы і штотыднёвыя Таргі. У гэтым жа 1528 г. мястэчку было прадастаўлена Магдэбургскае права.
З 1772 г. Хырыў пад панаваннем Аўстрыі. У 1785 г. у горадзе налічвалася 134 дома, пражывала 1055 чалавек. У 1849 г. горад цалкам згарэў, праз Хырыў праходзілі расійскія войскі, накіраваныя на падаўленне рэвалюцыі ў Венгрыі.
1900 г. у горадзе пражывала 3658 чалавек, з якіх 1292 былі украінцамі. Па Днястроўскай чыгунцы з горада можна было дабрацца да Стрыя і далей па чыгунцы эрцгерцага Альбрэхта ў Львоў, Станіслаў і Чарнаўцы, а з Самбара і Стрыя да Мукачэва. Па першай венгерска-галіцкай чыгунцы (з 1872 г.) дарога вяла ў Пярэмышль, Кракаў і Будапешт праз Лупкоўскі перавал (з 1896 г. — двухкалейная чыгунка), размешчаны на тагачаснай мяжы кароннага краю Галічыны і славацкіх зямель Транслейтании.
1 жніўня 1914 г. пачалася І Сусветная вайна. Хырыў як вузлавая станцыя меў выключна важнае стратэгічнае значэнне. Праз горад штодня праходзіла да 40-50 цягнікоў. Пра важнасць горада як апорнага пункта сведчыць той факт, што 28 лістапада 1914 г. у ім пабываў намеснік аўстра-вугорскай манархіі Караль-Францішак Ёзэф, а ў красавіку 1915 г. расійскі імператар Мікалай ІІ.
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты Старасамбірскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.