wd wp Пошук:

Хімедзі

Хімедзі (яп.: 姫路市 Хімедзі-сі?) — цэнтральны горад Японіі, размешчаны на паўднёвым захадзе вострава Хонсю на ўзбярэжжы Унутранага мора ў прэфектуры Хіёга рэгіёна Кінкі. Атрымаў гарадскі статус 1 красавіка 1889 года. Плошча Хімедзі складае 534,44 км²,[1] насельніцтва — 536 311 чалавек (1 мая 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 1 003,5 чал./км².

Размешчаны тут замак Хімедзі ўваходзіць у лік Нацыянальных скарбаў Японіі і з 1993 года ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Парк вакол замка вядомы як адно з месцаў паломніцтва японцаў падчас свята цвіцення сакуры Ханамі.

Прамысловасць

Хімедзі — буйны прамысловы цэнтр (машынабудаванне, прадпрыемствы нафтаперапрацоўчай прамысловасці). Каля Хімедзі — буйны металургічны камбінат, пабудаваны па савецкай тэхналогіі бесперапыннага ліцця сталі.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan(яп.)  з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
  2. 推計人口  兵庫県 (яп.) . Адміністрацыя прэфектуры Хіёга (1 мая 2010). — Насельніцтва прэфектуры Хіёга. Праверана 15 ліпеня 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1889 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be