wd wp Пошук:

Мсціслаў

Мсцісла́ў[2] (трансліт.: Mscislaŭ, руск.: Мстислав[3]) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Мсціслаўскага раёна, на рацэ Віхра. За 95 км ад Магілёва, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы на лініі Орша — Крычаў. Вузел аўтамабільных дарог на Магілёў, Горкі, Крычаў, Чавусы; Хіславічы (Расія). Насельніцтва 10 370 чал. (2017)[4].

Этымалогія

Тапонім «Мсціслаў» утварыўся ад імя Мсціслаў (напэўна, ад асновы мост — масціць, ці месць (помста) — месціць, на што ўказвае адсутнасць каранёвага /о/)[5][6] і з’яўляецца адной з назваў гарадоў ранняй феадальнай эпохі, якая сваім ўзнікненнем абавязана рэальнай гістарычнай асобе[7]. Летапісны заснавальнік горада, князь смаленскі Расціслаў Мсціслававіч, унук Уладзіміра Манамаха, ушанаваў у яго назве памяць пра свайго бацьку Мсціслава Вялікага[8]. Каб засведчыць факт валодання князем горадам, да яго імя быў дададзены старажытны суфікс прыналежнасці -j (-ёт), перад якім пасля губных зычных паяўляўся -л (Мстислав + j — Мстиславль). Назваў з падобным паходжаннем амаль не захавалася, і таму яе адносяць да катэгорыі рэліктавых[7].

Форма Мсціслаў з’яўляецца традыцыйна-пісьмовай і больш блізкай па структуры да старажытнай формы (Мстиславль), у адрозненне ад формы Амсціслаў, якая адлюстроўвае адну з характэрных фанетыка-арфаграфічных асаблівасцей беларускай мовы (наяўнасць прыстаўных галосных), і таксама можа прэтэндаваць на нарматыўную[7].

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Мсціслаў змяшчаецца ў грамаце князя смаленскага Расціслава, якая датуецца 11361150[9] гг., хоць у пазнейшай летапіснай крыніцы падаецца больш ранняя дата заснавання паселішча — 1135[8]. Пад 1156 г. Мсціслаў згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе як горад Смаленскага княства. Старажытнае паселішча ўзнікла на Замкавай гары (даследчыкі ў 19591969 гг. выявілі тут культурны пласт з прадметамі ХIIXVII стст., драўлянымі пабудовамі, маставымі) і складалася з замка, умацаванага ровам і валамі, і вакольнага горада. У 2-й пал. ХII ст. Мсціслаў, імаверна, з’яўляўся другой рэзідэнцыяй смаленскіх князёў. У 1180 Раман Расціслававіч адпісаў паселішча ў валоданне свайму сыну Мсціславу, які пераўтварыў яго ў сталіцу ўдзельнага княства. Расціслаў Раманавіч — першы князь мсціслаўскі.

У сярэдзіне XІV ст.[9] Мсціслаў далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе застаўся ва ўладанні тутэйшай княжацкай дынастыі. Тагачаснае Мсціслаўскае княства яднала ў сваім складзе воласці ўздоўж сярэдняга цячэння Сажа і Дняпра: Магілёў, Цяцерын, Княжыцы, Дрокаў, Крычаў, Папова Гара і Мглін, а таксама далучаную Вітаўтам воласць Малохву ўздоўж правага берага ракі Віхра і яе прытока Малохвы.

У XІVXV стст. Мсціслаў быў гандлёва-рамесным цэнтрам, цесна звязаным эканамічна з Магілёвам, Вільняй, Кракавам, Ноўгарадам, Разанню і іншымі местамі. У 1359 годзе вялікі князь Альгерд пасадзіў у Мсціславе свайго намесніка, а пазней перадаў горада свайму сыну Лугвену, заснавальніку роду князёў Мсціслаўскіх[9]. У 1386 годзе каля горада адбылася Мсціслаўская бітва. 15 ліпеня 1410 года мясцовая харугва ўзяла ўдзел у Грунвальдскай бітве.

У 1501 годзе пад Мсціславам адбылася бітва паміж войскамі ВКЛ і Масковіі, у якой перамогу атрымала маскоўскія войскі. Апошнія, аднак, не здолелі захапіць горад. З 1527[9] Мсціслаў перайшоў у валоданне вялікага князя Жыгімонта Аўгуста і стаў цэнтрам староства. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) горад атрымаў статус сталіцы Мсціслаўскага ваяводства, у склад якога ўвайшла тэрыторыя колішняга Мсціслаўскага княства, Крычаўскай воласці і прыватных маёнткаў, папярэдне вылучаных з іхняга складу[10]. У 1614 г. у Мсціславе збудавалі першы касцёл па фундацыі старосты Пятра Паца.

16 жніўня 1634 г. кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Мсціславу Магдэбургскае права і гарадскі герб: «у залатым полі збройная рука з мячом — Малая Пагоня»[11]. У 1637 насупраць Замкавай гары збудавалі касцёл і кляштар кармелітаў, з 1654 пачаў дзейнічаць кляштарны комплекс дамініканцаў. У 1641 недалёка ад Мсціслава браты Москавічы заснавалі Тупічэўскі мужчынскі манастыр. У 1690 у месце аселі езуіты, якія трымалі тут місію, пазней — рэзідэнцыю і калегіум[9]. 22 ліпеня 1654 у пачатку Трынаццацігадовай вайны маскоўскія захопнікі на чале з А. Трубяцкім учынілі ў Мсціславе крывавы гвалт, у выніку якога загінулі амаль 15 000 чалавек, у жывых засталіся толькі каля 700 мяшчан[12]. Места знаходзілася пад акупацыяй да 1661.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Мсціслаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам правінцыі (з 1773 цэнтр павета Магілёўскай губерні). У гэты час тут дзейнічалі 6 мураваных цэркваў, 4 каталіцкія кляштары і адна драўляная ўніяцкая царква. У 1781 расійскія ўлады даравалі месту новы герб: у ніжняй частцы шчыта знаходзілася выява чырвонай лісіцы («каковыми зверьми окрестности сего города весьма изобилуют»), у верхняй частцы — палавіна герба Расійскай імперыі, аднак у 1797 імператрыца расійская Кацярына II унесла змены ў герб: «червлёный волк голова влево». У 1791 г. у Мсціславе адкрылася дваранскае, а ў 1810 — духоўнае вучылішча. У 1802 г. у горадзе збудавалі свечачны завод. На 1852 г. у Мсціславе дзейнічалі двухкласнае народнае вучылішча, дваранскае вучылішча, прыватная жаночая школа і 2 яўрэйскія вучылішчы. Неўзабаве з-за вялізных пажараў (у 1858 і 1863 гг.), якія ўшчэнт знішчылі Мсціслаў, пачаўся эканамічны заняпад горада.

  • Даўнія графічныя выявы Мсціслава
  • Фрэскі кармеліцкага касцёла: узяцце маскавітамі замкаФрэскі кармеліцкага касцёла: узяцце маскавітамі замка
  • «Трубяцкая разня», учыненая акупантамі«Трубяцкая разня», учыненая акупантамі
  • Панарама горада, гравюра сяр. XIX ст.Панарама горада, гравюра сяр. XIX ст.
  • Манастыр Св. Духа, малюнак сяр. XIX ст.Манастыр Св. Духа, малюнак сяр. XIX ст.

Паводле перапісу (1897) у Мсціславе дзейнічалі гарадская, духоўная і прыходская вучэльні, 17 дробных прадпрыемстваў, 3 лякарні. Станам на 1914 г. тут было 1048 будынкаў, з іх 25 — мураваныя, мелася 28 фабрык і заводаў з агульнай колькасцю ў 120 работнікаў, якія перапрацоўвалі сельскагаспадарчую сыравіну (вінакурня, паравы і вадзяны млыны, крупадзёрні, маслабойні, ваўначоска, мылаварня, цагляныя і ваннавыя прадпрыемствы, шкіпідарна-дзягцярны завод). У месце была адна бальніца на 28 месцаў, амбулаторыя, аптэка, тры аптэкарскія магазіны, тры лекары, чатыры аптэкары, 6 акушэрак і 6 фельчараў на ўвесь павет. Па колькасці шынкоў Мсціслаў займаў другое месца ў губерні пасля Магілёва. Места асвятлялася 82 газавымі ліхтарамі, вадой жыхары карысталіся з ракі і калодзежаў.

1 студзеня 1919 г. згодна з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі Мсціслаў увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала горад разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Мсціслаў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёна Калінінскай акругі (з 1938 г. у Магілёўскай вобласці). У Другую Сусветную вайну 14 ліпеня 1941 да 28 верасня 1943 горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

2 снежня 2000 г. на чарговым пасяджэнні ўлады Мсціслава зацвердзілі герб горада і раёна, распрацаваны Дзяржаўнай геральдычнай службай.

  • Мсціслаў на старых здымках
  • Панарама горадаПанарама горада
  • ЗамчышчаЗамчышча
  • У цэнтры горада, удалечыні касцёл езуітаўУ цэнтры горада, удалечыні касцёл езуітаў
  • Касцёл езуітаўКасцёл езуітаў
  • Колішні касцёл бернардзінцаў пасля перабудовыКолішні касцёл бернардзінцаў пасля перабудовы
  • Царква Св. ТройцыЦарква Св. Тройцы
  • Тупічэўскі манастырТупічэўскі манастыр
  • СінагогаСінагога

Насельніцтва

Эканоміка

У 12—19 ст. буйны цэнтр ганчарных вырабаў і архітэктурна-дэкаратыўнай керамікі. Прадпрыемствы харчовай, лёгкай прамысловасці. Гасцініца.

Культура

  • Анатоль Наліваеў «Мсціслаў, сінагога»Анатоль Наліваеў «Мсціслаў, сінагога»
  • Помнік самалётуПомнік самалёту
  • ВуліцаВуліца
  • ЦаркваЦарква
  • Панарама на царквуПанарама на царкву

  • Мсціслаўскі гісторыка-археалагічны музей.

Архітэктура

Рэгулярны план Мсціслава 1839 года

Архітэктурна-планіровачная структура Мсціслава фарміравалася на працягу стагоддзяў. Горад узнік на Замкавай гары. Складаўся з замка, умацаванага ровам і валамі, і вакольнага горада. Архітэктурнае аблічча сярэдневяковага горада вызначалі драўляныя храмы і нерэгулярная жылая забудова ўздоўж р. Віхра. У 1778 г. створаны рэгулярны план, які прадугледжваў прамавугольную сетку вуліц і сістэму плошчаў[16].

Сучасны Мсціслаў забудоўваўся паводле генпланаў, распрацаваных у 1961 г. інстытутам «Белдзяржпраект» і ў 1977 г. Беларускім навукова-даследчым і праектным інстытутам горадабудаўніцтва, з захаваннем гістарычнаіі сеткі вуліц і архітэктурных помнікаў. Развіваецца ўздоўж р. Віхра, пераважна ў паўночным напрамку. У раёне плошчы Пятра Мсціслаўца (створана на перакрыжаванні вуліц Варашылава і Савецкай) і вуліц Леніна (галоўная кампазіцыйная вось), Калініна, Пралетарскай сфарміраваўся адміністрацыйна-грамадскі цэнтр горада. Тут знаходзяцца будынкі райкама КПБ, райвыканкама, Дома культуры, Палаца шлюбаў і ўрачыстасцей (былога кінатэатра), рэстарана, гасцініцы, універмага, магазінаў і інш. Значнае месца ў архітэктурна-нланіровачнай кампазіцыі горада займаюць помнікі архітэктуры, а таксама гістарычныя зоны — Замкавая, Троіцкая і Дзявочая горы. Новы раён капітальнай жылой забудовы створаны ўздоўж аўтамабільнай дарогі Мсціслаў — Магілёў. Аднапавярховыя драўляныя дамы сядзібнага тыпу размешчаны на ўсёй гарадской тэрыторыі[16].

Вуліцы і плошчы

Асноўны артыкул: Спіс вуліц Мсціслава З урбананімічнай спадчыны Мсціслава да нашага часу гістарычныя назвы часткова захавалі вуліцы Кармеліцкая і Пірагоўская (афіцыйна гэтыя назвы вярнулі 2 верасня 2016 года[17]). Гістарычны Рынак атрымаў назву ў гонар Пятра Мсціслаўца.

Афіцыйная назваГістарычная назва
Варашылава вуліцаШамаўская вуліца
Калініна вуліцаКрасная вуліца
Камсамольская вуліцаБернардзінская вуліца
Камунарная вуліцаМанастырская вуліца
Карла Маркса вуліцаПравальная-Слабадская вуліца
Кірава вуліцаКармеліцкая вуліца
Леніна вуліцаКіеўская вуліца
Пралетарская вуліцаСмаленская вуліца
Рэспубліканская вуліцаПустынская вуліца
Савецкая вуліцаПарадная вуліца
Урыцкага вуліцаПірагоўская вуліца
Юрчанкі вуліцаСпаская вуліца[18]

Славутасці

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, выгляд з боку Замкавай гары.
Выгляд на касцёл Святога Міхала Арханёла і будынак былой мужчынскай гімназіі.
Царква Святога Аляксандра Неўскага.
Помнік Пятру Мсціслаўцу на цэнтральнай плошчы горада.

Гістарычныя будынкі

Культавае дойлідства

Помнікі археалогіі

Помнікі гісторыі

Страчаная спадчына

Зоны адпачынку

У цэнтры горада знаходзяцца паркі імя Н. К. Крупскай і Піянерскі, зона адпачынку на р. Віхра, прылеглыя лясныя масівы[16].

Вядомыя асобы

Асноўныя артыкулы: Вядомыя асобы Мсціслава і Ганаровыя грамадзяне Мсціслава

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаюцца таксама варыянты Мсці́слаў, Мсцісла́ўль, Амсці́слаў
  3. Шырока распаўсюджаны, у тым ліку ў афіцыйных дакументах, варыянт напісання Мстиславль, які, аднак, не з’яўляецца нарматыўным
  4. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 246.
  6. Этымалагічны слоўнік Макса Фасмэра: от мстить и сла́ва, собственно “мсти за славу
  7. 1 2 3 Лемцюгова В. П. : Прадмова да даведніка «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь»
  8. 1 2 Алег Трусаў. Старажытны Мсціслаў — сэрца беларускай Смаленшчыны // Ткачоў М. А., Трусаў А. А. Старажытны Мсціслаў. — Мн.: Полымя, 1992.
  9. 1 2 3 4 5 Батвіннік М. Мсціслаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 321. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  10. Насевіч В. Мсціслаўскае ваяводства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 321. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  11. Мсціслаў // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  12. Нашэсце // Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667 / Генадзь Сагановіч. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.
  13. 1 2 3 Беларусь, 1995
  14. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  15. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  16. 1 2 3 4 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
  17. В Мстиславле переименовали улицы и площадь // «Святло Кастрычніка», 2.09.2016.
  18. План з гістарычна-археалагічнага музея
  19. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8. — С. 462.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Магілёўскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Магілёўскай вобласці Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Мсціслаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мсціслаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Расненскага раёна Катэгорыя·Раёны Магілёўскай вобласці Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2012 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2017 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1963 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Магілёўскай вобласці Катэгорыя·Сельсаветы Мсціслаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be