wd wp Пошук:

Цазін

Цазін (басн.: і харв.: Cazin, сербск.: Цазин) — горад у Босніі і Герцагавіне, размешчаны ў паўночна-заходняй частцы краіны на скрыжаванні шляхоў, якія вядуць з Біхача праз Веліку-Кладушу ў суседнюю Рэспубліку Харватыю, і далей як у Заходнюю Еўропу, так і кірункам на Ракавіцу-Грабавац да Адрыятычнага мора. У паўднёва-ўсходнім кірунку ад Цазіна праз Босанску-Крупу мусяць рухацца да Баня-Лукі, Тузлы, далей да Сербіі. Разам з навакольнымі паселішчамі ўтварае абшчыну Град Цазін (басн.: , харв.: і сербск.: Grad Cazin, Град Цазин ).

Гісторыя

Ваколiцы Цазіна былі населены яшчэ ў дагістарычны час. На розных археалагічных пляцоўках знойдзены рэшткі прадметаў з касці, каменя, гліны, медзі.

Другая сусветная вайна

У канцы ліпеня і пачатку жніўня 1941 года, з сёлаў каля Цазіна сотні праваслаўных сербаў, якія традыцыйна не былі шматлікімі ў гэтай частцы Босанскай Краіны, былі знішчаны ўсташамі, пераважна з мясцовых мусульманаў.

Цвярдыня Астрожац у н.п. Астрожац на Уні Града Цазіна

Іcнуе легенда, што менавiта падчас візіта ў Цазін, у час існавання так званай Біхацкай рэспублікі, Ціта выкрыў сваю асобу. Гэта нібыта адбылося ў 1942 годзе, калі падчас сустрэчы з мясцовымі кіраўнікамі Народна-вызваленчай барацьбы, Ціта давёў, што ён харват па паходжанні, слесар па прафесіі, Іосіп Броз. Замак Астрожац ў той час зрабіўся штабам Біхацкай рэспублікі.

Насельніцтва

Паводле перапісу насельніцтва 2013 года колькасць насельніцтва ў населеным пункце Цазін складала 14,387 чалавек, ва ўсёй гарадской абшчыне — 69,411 чалавек[1].

Склад насельніцтва ў межах сёння існуючай тэрыторыі абшчыны Цазін:

2013

1991

1981

Гаспадарка

Аснову эканомікі края складае сельская гаспадарка. І выключнае месца тут належыць малочна-таварнаму кірунку. Абшчына сярод лідараў у краіне па аб’ёмах сырога кароўега малака. Акрамя малочнай вытворчасці значнае месца займае вырошчванне садавіны і гародніны ды іх перапрацоўка. Таксама маюць значэнне пасевы тэхнiчнай раслiннай сыравiны, нарыхтоўка лекавых раслін і лясных дароў.

Вынікам Баснійскай вайны зрабілася значнае знішчэнне эканамічнага патэнцыялу. І дасюль тут налічваецца болей за сем тысяч незанятых працаздольных асобаў, пры значным ўдзелу «шэрай» эканомікі.

Зноскі

  1. 1 2 Попис становништва, домаћинстава и станова у Босни и Херцеговини 2013 на територији Републике Српске — Прелиминарни резултати, Републички завод за статистику, Бања Лука, 2013. Архівавана 24 студзеня 2014.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be