wd wp Пошук: ⬜

Цімкавіцкі сельсавет

Ці́мкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Цімкавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капыльскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Цімкавічы. 24 верасня 1926 года скасаваны, замест яго ўтвораны Прускі сельсавет.

27 верасня 1938 года мястэчка Цімкавічы аднесена да паселішчаў сельскага тыпу, Цімкавіцкі сельсавет утвораны зноў у складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Прускага сельсавета[1]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Браткаўскага (9 населеных пунктаў: аграгарадок Браткава, вёскі Вясёлае, Дзягцяныя, Заракаўцы, Комсічы, Навасёлкі, пасёлкі Арэхаўка, Каралінка і Славінка) і Вялікараёўскага (15 населеных пунктаў: вёскі Багушы, Богараўшчына, Вялікая Раёўка, Вялікія Прусы, Калодзезнае, Канатопы, Кукавічы, Куцаўшчына, Малыя Прусы, Наруці, Руднае, Савічы, Сцяпуры і пасёлкі Калоўка, Раёк) сельсаветаў[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 1749 чалавек[3], з іх 96,5 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 0,5 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
  3. ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Капыльскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1938 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Капыльскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be