Вялікараёўскі сельсавет
Вялікараёўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Вялікая Раёўка.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капыльскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капыльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Слуцкай акругі. 14 жніўня 1937 года да сельсавета далучана частка скасаванага Ланцуцкага нацыянальнага польскага сельсавета. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Цімкавіцкага сельсавета[1].
Станам на 1 студзеня 2008 года ў сельсавеце налічвалася 570 гаспадарак, 1142 жыхары, па стане на 1 студзеня 2009 года — 532 гаспадаркі, 1091 жыхар. Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 1029 чалавек[2], з іх 95,1 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 1,8 % — цыганы[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў: вёскі Багушы, Богараўшчына, Вялікая Раёўка, Вялікія Прусы, Калодзезнае, Канатопы, Кукавічы, Куцаўшчына, Малыя Прусы, Наруці, Руднае, Савічы, Сцяпуры і пасёлкі Калоўка, Раёк.
Зноскі
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Капыльскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.