Чырванабудскі раён
Чырванабу́дскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беларускай ССР, якая існавала ў 1926—1927 гадах. Цэнтр — вёска Церахоўка.
Гісторыя
Утвораны 8 снежня 1926 года ў складзе Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Церахоўка. У склад раёна ўключаны 18 сельсаветаў: Андрэеўскі, Баршчоўскі, Быкоўскі, Васільеўскі, Дубраўскі, Завідаўскі, Кругавец-Калінінскі (Кругавецкі), Кузьмініцкі, Ленінскі, Ніўкінскі, Новажыццёўскі, Плутоўскі, Усоха-Будскі, Усохскі, Уцеўскі, Церахоўскі, Чырванабудскі і Чырвонакастрычніцкі. 4 жніўня 1927 года скасаваны, тэрыторыя перададзена ў склад новаўтворанага Церахоўскага раёна.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Церахоўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чырванабудскага раёна Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.