Кузьмініцкі сельсавет
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кузьмініцкі сельсавет (значэнні). Кузьмі́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Кузьмінічы.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чырванабудскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Быкоўскага сельсавета, і рэарганізаваны ў Кузьмініцкі нацыянальны рускі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР. У 1935 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Добрушскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 6 населеных пунктаў[1]. 1 снежня 2009 года ў склад сельсавета з Кармянскага сельсавета перададзены вёска Харошаўка і пасёлак Уборак, у склад Ленінскага сельсавета перададзена вёска Чырвоны Партызан[2]. 30 чэрвеня 2015 года вёска Харошаўка і пасёлак Уборак вернуты ў склад Кармянскага сельсавета[3]. 29 чэрвеня 2022 года скасаваны пасёлак Сцяпанаў[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) — 808 чалавек[5], з іх 90,5 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 1,9 % — украінцы, 1,5 % — малдаване[6].
Зноскі
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 82. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 279 Об изменении административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области Архівавана 5 лютага 2021.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 30 июня 2015 г. № 72 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области
- ↑ Решение Добрушского районного Совета депутатов от 29 июня 2022 г. № 322 Об упразднении поселка Степанов Добрушского района
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Добрушскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Церахоўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чырванабудскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Добрушскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.