wd wp Пошук:

Церахоўскі сельсавет

Церахо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Церахоўка.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чырванабудскага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Церахоўка. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Ніўкінскага сельсавета, і рэарганізаваны ў Церахоўскі нацыянальны рускі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР. У 1935 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 27 верасня 1938 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Церахоўскага пассавета.

1 снежня 2009 года да Церахоўскага пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Васільеўскага сельсавета (вёска Васільеўка і пасёлак Чырвоны Алёс)[1]. 20 студзеня 2011 года скасавана вёска Церахоўка[2]. 12 лістапада 2013 года Церахоўскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[3].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў, без гарадскога пасёлка Церахоўка) — 2306 чалавек[4], з іх 93,1 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 1,9 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 279 Об изменении административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области Архівавана 5 лютага 2021.
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 20 января 2011 г. № 80 Об изменении границ городского поселка Тереховка Добрушского района Гомельской области
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 280 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Церахоўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чырванабудскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1938 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Добрушскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be