wd wp Пошук:

Чырвоны Кастрычнік (жылы раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Чырвоны Кастрычнік. Чырвоны Кастрычнік (або Красны Акцябр) — жылы масіў у паўночнай частцы Гомеля, адміністрацыйна прыналежыць да Чыгуначнага раёна. У межах Гомеля з 1972 г., да гэтага — пасёлак Пакалюбіцкага сельсавета Гомельскага раёна Гомельскай вобласці[1][2].

На момант далучэння да горада пражывала 1 тыс. чалавек. Асноўная вуліца — Лепяшынскага. Пераважае індывідуальная забудова сядзібнага тыпу. Да яго абшараў адносіцца і прамысловая зона, у якой, станам на 1991 г., месціліся выданне абкаму КПБ, заводы радыё-тэхнічнага аснашчэння і «Карал»[1].

Як пасёлак стаў фарміравацца на мяжы 1920-х1930-х гадоў. Па ўспамінах старажылаў у 1933 г. тут было ўсяго 5 дамоў. Палявая мясцовасць тут чаргавалася з асобнымі балотцамі і азярцамі, частку якіх з цягам часу асушылі і засыпалі[3].

Краязнавец А. Рогалеў беспадстаўна сцвярджае, што назва гэтага пасёлка была перанесена і на забудову ў канцы вуліцы Савецкай[4], што выглядае крайне малаверагодным, бо гомельскі Чырвоны Кастрычнік (ранейшы Земпасад) існаваў пад такой назвай, прынамсі, з сярэдзіны 1920-х гадоў, а жылых памяшканняў станам на 1927 г. у ім налічвалася 125[5].

Зноскі

  1. 1 2 Красный Октябрь // Гомель. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — С. 272.
  2. Гомель. План города. Гомельский район. Карта  [Карты] / редактор В. А. Змачинская. — Минск : Белкартография, 2018.
  3. Рогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 191.
  4. Рогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 192.
  5. Гомель и городские поселения Гомельщины: Предварит. итоги переписи 1926 г. и некоторые данные текущ. отчетов и обследований. — Речица, 1927. — С. 10.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Гомеля Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Гомельскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be