Чысць (пасёлак)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Чысць. Чысць[1] (трансліт.: Čysć, руск.: Чисть) — пасёлак у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. З’яўляецца цэнтрам Чысцінскага сельсавета. Размешчаны за 19 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна, за 60 км ад Мінска, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Уша.
Гісторыя
У 1955 годзе ў вёсцы пачалося будаўніцтва жылля для працаўнікоў торфапрадпрыемства “Краснае”. З 1995 года—пасёлак.
Насельніцтва
- 2003 год — 5093 жыхароў, 1714 двароў
- 1.1.2015 года — 6159 жыхароў, у т.л. працаздольнага ўзросту 3895, маледзейшых за працаздольны ўзрост — 1384, старэйшых — 880.
Славутасці
- Свята-Мікалаеўская царква
- У 2020 годзе на сцяне адміністрацыйнага корпусу завода «Забудова» з’явіўся чырвона-белы мурал мастака Аляксандра Благія. У аснове мурала выява дывана, зробленага ў тэхніцы падвойнага ткацтва. Чырвоны колер выбраны, бо ён фірмовы для завода.[2]
Інфраструктура
У пасёлку знаходзяцца заводы ААТ “Кіруючая кампанія холдынга «Забудова»”, якія вырабляюць будаўнічыя матэрыялы. Таксама ў склад холдынга ўваходзяць будаўнічае і праектнае прадпрыемствы. У Чысці працуюць СП «Шклолюкс», зверагаспадарка «Чысць», ЖКГ, дом культуры, бібліятэка, сярэдняя і музычныя школы, бальніца, амбулаторыя і аптэка, 2 дзіцячых садкі, аддзяленні сувязі і банку.
Вядомыя ўраджэнцы
- Сяржук Вітушка (1965—2012) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ У Чысці з’явіўся мурал ў чырвона-белым колеры
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чысць (пасёлак)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Маладзечанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.