Шаламы (Слаўгарадскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Шаламы.
Шаламы́[2] (трансліт.: Šalamy, руск.: Шеломы) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Васькавіцкага сельсавета.
Назва
Назва вёскі паходзіць ад назвы рэльефу мясцовасці (узгоркі, бугрыста). Сама вёска размешчана на ўзгорку ў чашападобнай упадзіне. Іншае тлумачэнне паходжання назвы звязваюць са словам «шум»[3].
Гісторыя
У 1675 годзе ў сяле Шаламы налічвалася 3 дымы, у 1681 млын на рацэ Пішчані. У 1932 годзе быў створаны калгас «Барэц». У 1939 усе хутаране ссяліліся каля былога панскага фальварку і утварылі вёску (брыгаду) Шаламы-2, ці Шаламы Новыя. У выніку ўзбуйнення да в. Шаламы-1 былі далучаны Шаламы-2, Урэчча 1, Урэчча-2 з цэнтральнай сядзібай у вёсцы Шаламы-1[3].
Насельніцтва
- XX стагоддзе: 1926 год — 933 чалавекі[4]; 1999 год — 176 чалавек
- XXI стагоддзе: 2010 год — 100 чалавек; 2011 год — 107 чалавек[1]
Інфраструктура
У вёсцы працуюць дом сацыяльных паслуг і крама[1].
Вядомыя асобы
- Іван Якаўлевіч Яшкін — беларускі мовазнавец
Зноскі
- 1 2 3 4 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Шыламы́ Пе́ршыя, Шыламы́ Стары́я
- 1 2 Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 585.
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 583.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Шаламы Архівавана 22 кастрычніка 2016.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.