Шальчынінкелей
Шальчынінке́лей[1] (літ.: Šalčininkėliai, традыцыйная беларуская назва — Малыя Салечнікі) — вёска ў Шальчынінкайскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Шальчынінкайскай сянюніі. Размешчана за 8 км на поўнач ад Шальчынінкая. Насельніцтва на 2011 год — 615 чалавек.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Малыя Салечнікі ўпамінаюцца ў XVII стагоддзі, калі яны ўваходзілі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства. У гэты час з фундацыі Яна Альфонса Ляцкага тут быў пабудаваны касцёл.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Малыя Салечнікі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.
На 1866 год у Малых Салечніках было 12 будынкаў.
Найноўшы час
У 1920 годзе Малыя Салечнікі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Віленскага павета Віленскага ваяводства.
Пасля заняцця тэрыторыі ў выніку паходу ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 года ўлады СССР перадалі мястэчка Літве.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1866 год — 82 чал., з іх 72 каталікі і 10 іўдзеяў[2]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 615 чал.
Славутасці
- Касцёл Святога Юрыя (1770), помнік традыцыйнага драўлянага дойлідства.
- Сядзіба Мяноўскіх (1840-я)
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Wierzbowicz J. Soleczniki // Słownik geograficzny… T. XI. — Warszawa, 1890. S. 49.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шальчынінкелей
- Малыя Салечнікі на сайце Radzima.org
Катэгорыя·Населеныя пункты Шальчынінкайскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.