wd wp Пошук:

Шалягі (Пухавіцкі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Шалягі.

Шалягі́[1] (трансліт.: Šaliahi, руск.: Шелеги) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месцяцца за 37 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 65 км ад Мінска, 14 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, на левым беразе ракі Пціч, цераз рэчку ад Азярычына.

Назва

Паводле тапаніміста Вадзіма Жучкевіча, назва ўтвораная ад прозвішча Шэлег.

Гісторыя

У другой палове XVIII стагоддзя вёска ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Янушэўскай.

Паля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць А. Шышкі. У 1897 годзе вёска ў Цітвянскай воласці, ёсць хлебазапасны магазін.

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

У 1966 годзе да вёскі далучаны гістарычныя Пяскі, цяпер вуліца Паўднёвыя Пяскі. У сваю чаргу Пяскамі пачала звацца гістарычная Альхоўка.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[2].

Насельніцтва

  • 1800 — 2 двары, 18 жыхароў
  • 1897 — 19 двароў, 146 жыхароў
  • 1908 — 26 двароў, 160 жыхароў
  • 1917 — 33 двары, 181 жыхар
  • 1999 — 33 жыхары
  • 2002 — 18 двароў, 27 жыхароў
  • 2010 — 14 жыхароў
  • 2012 — 3 гаспадаркі, 3 жыхары

Вядомыя асобы

Спіс вуліц

Мост з Азярычына ў Шалягі цераз раку Пціч, 2017 г.
  • Паўднёвыя Пяскі вуліца
  • Радужная вуліца
  • Рачная вуліца[3]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  3. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса (нявызн.) (недаступная спасылка). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2021. Праверана 10 лютага 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be