Шашкоўскі сельсавет
Шашко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Шашкі. Плошча 21945 га.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Шашкоўшчынскі сельсавет у складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Шашкоўшчына. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 4 студзеня 1964 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старынскага сельсавета. У 1970-я гады на тэрыторыі сельсавета ўзнік пасёлак, які 18 жніўня 1972 года атрымаў назву Нёман[1]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Аталезскага сельсавета (9 населеных пунктаў: аграгарадок Аталезь, вёскі Апечкі (Стаўбцоўскі раён), Жаўнеркавічы, Жукаў Барок, Кругліца, Лапкі, Семенчыцы, Тулёнка і хутар Хутар-Барок)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (22 населеныя пункты) — 1757 чалавек[3], з іх 67,0 % — беларусы, 28,2 % — палякі, 3,8 % — рускія[4].
28 красавіка 2017 года хутару Хутар-Барок нададзены статус вёскі[5].
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 18 жніўня 1972 г. Аб найменаванні населенага пункта, які ўзнік на тэрыторыі Шашкоўскага сельсавета Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 24 (1362).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Решение Столбцовского районного Совета депутатов от 28 апреля 2017 г. № 138 Об отнесении сельского населенного пункта Столбцовского района к деревне
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Стаўбцоўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.