wd wp Пошук:

Жукаў Барок

Жу́каў Баро́к[1] (трансліт.: Žukaŭ Barok, руск.: Жуков Борок) — вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шашкоўскага сельсавета. За 22 км ад Стоўбцаў. Насельніцтва 63 чалавек (2009).

Гісторыя

Знаходзілася на дарозе Мір — Мінск, як частцы асноўнага шляху з Заходняй Еўропы ў Маскву, каля пераправа цераз Нёман.

Уніяцкая царква вядомая з 80-х гг. XVII ст., знішчана ў 2-й палове XX ст.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Аталезскага сельсавета[2].

Славутасці

Вадзяны млын

Памятныя дошкі: Уладзіславу Сыракомлі (ва ўрочышчы «Залучча»), Юзэфе Кшыжаноўскай, Саламону Майману, Вінцэсю Каратынскаму, Адаму Плугу (Антонію Пяткевічу), мірным жыхарам вёсак сельсавета, спаленым у млыне нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1943 г.

У вёсцы захаваўся млын. Сярод страчанай спадчыны Сядзіба Пяткевічаў(руск.) бел. і Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы.

У культуры

Вёсцы прысвечана паэма Адама Плуга «Жукаў Барок»[3]. Таксама яе апісвае ў сваёй аўтабіяграфіі вядомы філосаф і мясцовы ўраджэнец Саламон Майман.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Жуко́ў Баро́к, Жыко́барак
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  3. Плуг Адам. Жукаў Барок // Верхняе Панямонне. — Мінск: І. П. Логвінаў. — Вып. 1. — 2012. — С. 78-93

Літаратура

  • Пушкіна Я., Віцько Д. Мікратапаніміка в. Аталезь і ваколіцаў // Верхняе Панямонне: альманах лакальнай гісторыі. Вып. 1.. — Мінск: І.П. Логвінаў, 2012. — 154 с. — ISBN 978-985-6991-72-4.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be