wd wp Пошук:

Шумячы

Шумячы (руск.: Шумя́чи) — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Шумяцкага раёна Смаленскай вобласці Расіі. Утварае Шумяцкае гарадское паселішча. Пасёлак размешчаны за 145 км на поўдзень ад Смаленска, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Панятоўка (на лініі Рослаўль — Крычаў).

Насельніцтва — 3921 чал. (2017).

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў літоўскай грамаце 1587 года ў сувязі з раздачай зямель князем Казімірам. Да XVIII стагоддзя Шумячы — памешчыцкае сяло, затым мястэчка, адзін з валасных цэнтраў Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шумячы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе, нягледзячы на перавагу беларускага насельніцтва, Шумячы не вярнулі БССР[2].

У 1922—1929 гадах Шумяцкая воласць уваходзіла ў склад Рослаўльскага павета Смаленскай губерні. З 1929 года Шумячы сталі райцэнтрам, увайшлі ў склад Рослаўльскай акругі Заходняй вобласці. Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1965 года.

Славутасці

Зноскі

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  2. Трусаў А. Як мяняліся нашы межы ў ХХ ст. // «Наша Слова» № 32 (820) 22 жніўня 2007 г.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Шумяцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Смаленскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be