wd wp Пошук:

Экіманскі сельсавет

Экіма́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Экімань 1.

Большая частка тэрыторыі сельсавета фактычна з’яўляецца прыгараднай зонай Полацка, дзейнічаюць маршруты гарадскога транспарту Полацка і Наваполацка.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Полацкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Экімань. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Полацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 22 кастрычніка 1959 года ў склад новаўтворанага рабочага пасёлка Полацкі ўключаны вёскі Плаксы, Серадома і Слабада[1]. 22 снежня 1959 года ў гарадскую мяжу горада Полацк уключана вёска Кароўнікі[2]. 28 красавіка 1978 года ў гарадскую мяжу Наваполацка ўключаны вёскі Васілеўцы і Падкасцельцы[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1731 чалавек[4], з іх 88,3 % — беларусы, 9,4 % — рускія, 1,0 % — украінцы[5].

Населеныя пункты

У склад сельсавета ўваходзяць 14 населеных пунктаў:

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 22 кастрычніка 1959 г. Аб утварэнні на тэрыторыі Ветрынскага і Полацкага раёнаў Віцебскай вобласці рабочага пасёлка Полацкі // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 22 снежня 1959 г. Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Полацка вёскі Кароўнікі Экіманскага сельскага Савета Полацкага раёна // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 1958—IX Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Наваполацка вёсак Васілеўцы і Падкасцельцы Экіманскага сельсавета Полацкага раёна Віцебскай вобласці ад 28 красавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 13 (1567).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Полацкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Полацкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be