wd wp Пошук:

Эрд (Венгрыя)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Эрд.

Эрд (венг.: Érd, ням.: Hanselbeck, харв.: Andzabeg) — горад у цэнтральнай частцы Венгрыі, у медзье Пешт. Уваходзіць у агламерацыю Вялікага Будапешта. Насельніцтва — 63 294[1] чалавек (на 1 студзеня 2014 г.).

Геаграфія і транспарт

Горад размешчаны за 20 кіламетраў на паўднёвы захад ад цэнтра Будапешта і за 5 кіламетраў ад паўднёва-заходніх раёнаў венгерскай сталіцы. Эрд — вялікі чыгуначны і аўтамабільны вузел, дарогі вядуць да Будапешта, на паўднёвы захад, у кірунку да Секешфехервара і Балатана і на поўдзень — у кірунку да Печа. Час у дарозе на цягніку ад Будапешта — 20 хвілін ад вакзала Келенфельд і 30 хвілін ад вакзала Дэлі.

Гісторыя

Царква св. Міхаіла

Вобласць населена з дагістарычных часоў. Археалагічныя раскопкі пацвердзілі існаванне паселішча на месцы Эрда прынамсі 50 000 гадоў таму.

Упершыню пад назвай Эрд горад згадваецца ў дакументах у 1243 годзе. Назва горада мае венгерскую этымалогію і паходзіць або ад слова венг.: erdő (лес), або ад венг.: ér (струмень).

У перыяд з 1543 па 1684 год Эрд належаў Асманскай імперыі. Туркі пабудавалі тут умацаваны замак і мячэць. У перыяд турэцкага валадарства горад насіў назву Хамзабег.

У XVIIIXIX стст. горад хутка рос, застаючыся аднак пераважна цэнтрам сельскагаспадарчага рэгіёна. Новыя прамысловыя прадпрыемствы тут з’явіліся толькі ў 70-х гадах XX стагоддзя. У 1990-я гады Эрд стаў самым горад з самым хуткім ростам у краіне, з-за адносна спрыяльнай эканамічнай сітуацыі ў горадзе, у той час, як многія венгерскія рэгіёны перажывалі цяжкі крызіс. Хуткі рост насельніцтва горада працягваецца і ў нашы дні.

Славутасці

Эрдскі замак
Мінарэт

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Штогадовае выданне «Адміністрацыйная Венгрыя», Цэнтральнае Статыстычнае Бюро, 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be