Секешфехервар
Се́кешфе́хервар слухаць (i) (IPA:[‘sikeʃfɛ’hɛrvar], венг.: Székesfehérvár, ням.: Stuhlweißenburg, лац.: Alba Regia, харв.: Stolni Biograd) — горад у Венгрыі, адміністрацыйны цэнтр медзье Феер. Насельніцтва 101 465 чалавек (2005). У Сярэднявеччы Секешфехервар быў найважнейшым горадам Венгрыі, месцам размяшчэння каралеўскай рэзідэнцыі. У горадзе былі каранаваны 37 каралёў і 39 каралеў-жонак і пахаваны 15 кіраўнікоў.
Геаграфія і транспарт
Горад размешчаны прыкладна ў 65 кіламетрах да паўднёвага захаду ад Будапешта на раўніне на захад ад Дуная, прыкладна на паўдарогі паміж сталіцай і возерам Балатон. Секешфехервар — буйны чыгуначны вузел, злучаны аўтамабільнымі дарогай і чыгункай з Будапештам і найбуйнейшымі гарадамі краіны.
Этымалогія
Назву горада можна перакласці як «Стольны белы град» — гэта венгерскае імя ўзыходзіць да лацінскага «Альба Рэгія», імя, пад якім горад быў вядомы ў Сярэднявечча. Венгерскае szék азначае «прастол» і адлюстроўвае ролю горада ў ранневенгерскай гісторыі, калі ён быў рэзідэнцыяй каралёў, венг.: fehér — «белы», венг.: vár — «крэпасць», «горад». У часы турэцкага панавання горад быў вядомы як Бялград ці Істолні Бялград.
Славутасці
- Сад руін. Раскрытыя археолагамі рэшткі падмурка знакамітай базілікі XI стагоддзя, у якой каранаваліся і былі пахаваны шматлікія каралі датурэцкай эпохі гісторыі Венгрыі. Базіліка была знішчана ў перыяд турэцкай акупацыі горада. Сад руін знаходзіцца ва ўсходняй частцы старога горада на плошчы Каранацыі.
- Кафедральны сабор Св. Іштвана. Знаходзіцца ў цэнтры Старога горада, збудаваны ў 1758—1768 гадах у стылі барока на месцы старажытнага гатычнага сабора, разбуранага туркамі.
- Капліца Св. Ганны. Невялікая капліца побач з кафедральным саборам. Пабудавана ў 1480 годзе. Адно з нешматлікіх будынкаў Сехешфехервара, якія перажылі як турэцкі прыгнёт, так і Другую сусветную вайну.
- Біскупскі палац. Знаходзіцца на цэнтральнай плошчы горада — Ратушнай. Створаны ў 1800 годзе ў стылі аўстрыйскі класіцызм (стыль цопф).
- Ратуша. Размешчана ў паўднёвай частцы Ратушнай плошчы, пабудавана ў 1690 годзе ў стылі барока, адзін з першых будынкаў, пабудаваных у горадзе пасля адваявання яго ў турак.
- Палац Зічы. Знаходзіцца заходней ратушы і прылягае да яе. 1781 год, стыль цопф.
- Царква Св. Імрэ. Займае ўвесь паўночны бок Ратушнай плошчы, пабудавана ў 1745 годзе, належыць ордэну францысканцаў.
- Царква Св. Яна Непамуцкага. Барочная царква размешчана на вуліцы Фё. Належыць цыстэрцыянцам.
- Кармеліцкая царква на поўдні Старога горада. Збудавана ў 1769 годзе, упрыгожана фрэскамі.
- Тэатр Вёрошмарці. Находится в северной части улицы Фё. Элегантное барочное здание.
- Замак Боры. Адзіная з архітэктурных славутасцей горада, створаная ў XX стагоддзі. Будаўніцтва замка праводзіў архітэктар і скульптар Ё. Боры. Будаўніцтва скончана ў 1959 годзе. Будынак выкананы ў эклектычным стылі, але ў той жа час гарманічна. Знаходзіцца на паўночным усходзе горада, удалечыні ад цэнтра.
Музеі
- Музей-аптэка «Чорны арол». Знаходзіцца на цэнтральнай вуліцы старога горада — вуліцы Фё. Адкрыта езуітамі ў XVIII стагоддзі.
- Археалагічны музей Св. Іштвана. Знаходзіцца на вуліцы Фё насупраць аптэкі «Чорны арол». Прылягае да царквы цыстэрцыянцаў. Экспазіцыя раскрывае археалагічную гісторыю горада пачынаючы з рымскіх часоў да нашых дзён.
- Гарадская мастацкая галерэя — выстаўка венгерскага мастацтва XIX—XX стагоддзяў.
- Музей лялек.
- Этнаграфічны музей.
Характэрныя манументы
- Дзяржава. Адзін з сімвалаў горада, устаноўлены на цэнтральнай плошчы Старога горада — Ратушнай. Каменны атрыбут каралёў — дзяржава — увянчаны каронай і сімвалізуе каралеўскую ўладу.
- Расколаты звон. Устаноўлены ў заходняй частцы Ратушнай плошчы. Прысвечаны памяці ахвяр Другой сусветнай вайны.
- Помнік Св. Іштвану. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы Старога горада, на плошчы Св. Іштвана.
- Помнік каралю Мацьяшу. Рэльефная каменная фігура караля Мацьяша Корвіна размешчана на паўночнай сцяне археалагічнага музея.
Гарады-пабрацімы
- Алба-Юлія (рум.: Alba Iulia), Румынія
- Аполе (польск.: Opole), Польшча
- Бірмінгем (англ.: Birmingham), Алабама, ЗША
- Благоеўград, Балгарыя
- Браціслава (славацк.: Bratislava), Славакія
- Задар (харв.: Zadar), Харватыя
- Каджаелі (турэцк.: Kocaeli), Турцыя
- Кемі (фінск.: Kemi), Фінляндыя
- Луганск, Украіна
- Сарывон (кар.: 사리원시, 沙里院市), КНДР
- Чорлі (англ.: Chorley), Англія
- Чэнта (італ.: Cento), Італія
- Швебіш-Гмюнд (ням.: Schwäbisch Gmünd), Германія
Літаратура
- Секешфехервар // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 301. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Секешфехервар
- Афіцыйны сайт
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.