Юзуфова (Мінскі раён)
Юзуфо́ва[1] (трансліт.: Juzufova, руск.: Юзуфово) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Юзуфоўскага сельсавета.
Размешчана на поўнач ад Мінска на поўначы Мінскага раёна на аўтадарозе Н8964 Паперня—Радашковічы. Насельніцтва 704 чал. (2010). У аграгарадку на беразе ракі Чарняўка створана вадасховішча.
Гісторыя
Упершыню ў гістарычных крыніцах Юзуфова згадваецца ў 1897 годзе. У 1897 годзе Юзуфова — мястэчка, падворак, 24 жыхары[2]. Размяшчалася вёска на беразе рачулкі Чарняўкі, дзе ў цяперашні час разлілося штучнае вадасховішча. З 2011 года — аграгарадок[3].
Насельніцтва
- 1897 год — 24 жыхары
- 1999 год — 659 жыхароў
- 2003 год — 633 жыхары, 208 двароў
- 2010 год — 704 жыхары
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Юзуфоўскі сельсавет Архівавана 15 красавіка 2015. (руск.)
- ↑ Рашэнне Мінскага раённага Савета дэпутатаў ад 17.02.2011 № 103 «Аб пераўтварэнні некаторых сельскіх населеных пунктаў у аграгарадкі» (руск.)
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 206. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.