wd wp Пошук:

Юшавічы

Ю́шавічы[1] (трансліт.: Jušavičy, руск.: Юшевичи) — аграгарадок у Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Сейлавіцкага сельсавета.

Да 28 мая 2013 года вёска з’яўлялася цэнтрам Юшавіцкага сельсавета[2].

Знаходзіцца на аўтадарозе Нясвіж-Асіповічы, за 12 кіламетраў на паўночны ўсход ад Нясвіжа, 124 кіламетры ад Мінска, 24 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Гарадзея.

Насельніцтва

  • 464 жыхары, 184 двары (2003)

Інфраструктура

  • Базавая школа
  • Дом культуры і бібліятэка
  • Камбінат бытавога абслугоўвання
  • Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны

Царква
  • Царква
  • Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 223. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Юшаві́чы
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Нясвіжскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be