wd wp Пошук: ⬜

Якаўлевіцкі сельсавет

Я́каўлевіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Якаўлевічы.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Копыскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Якаўлевічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Копыскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Аршанскага раёна БССР. З 15 ліпеня 1935 года Якаўлевічы набылі статус рабочага пасёлка. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. 10 сакавіка 1954 года статус Якаўлевіч паніжаны да вёскі. 16 верасня 1960 года ў склад Панізоўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Марозава, Сцяпкова і Чарное)[1]. 10 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Зубаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 978 чалавек[3], з іх 93,9 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 0,6 % — украінцы[4].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: Засценкі, Казловічы 1, Казловічы 2, Лешча, Люціны, Лямна, Магераўка, Раманоўка, вёска Якаўлевічы, пасёлак Якаўлевічы).

Зноскі

  1. ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  2. ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области
  3. ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Аршанскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Копыскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be