Зубаўскі сельсавет
Зу́баўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Зубава.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Копыскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Копыскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Аршанскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Якаўлевіцкага сельсавета (10 населеных пунктаў: Засценкі, Казловічы 1, Казловічы 2, Лешча, Люціны, Лямна, Магераўка, Раманоўка, вёска Якаўлевічы, пасёлак Якаўлевічы)[1]. 18 сакавіка 2014 года вёска Лешча перайменавана ў Малую Лешчу[2].
Насельніцтва
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (7 населеных пунктаў) — 762 чалавекі[3], з іх 92,8 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 1,6 % — азербайджанцы, 0,7 % — украінцы[4].
Зноскі
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области
- ↑ Решение Оршанского районного Совета депутатов от 18 марта 2014 г. № 259 О переименовании деревни Леща Зубовского сельсовета Оршанского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Былыя сельсаветы Копыскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Аршанскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.