wd wp Пошук:

Ялізава

Ялі́зава[2] (трансліт.: Jalizava, руск.: Елизово) — рабочы пасёлак у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі.

Геаграфія

Знаходзіцца на рацэ Бярэзіна. За 28 км на паўночны ўсход ад Асіповічаў, за 106 км ад Магілёва. Чыгуначная станцыя Ялізава на лініі АсіповічыМагілёў. Насельніцтва 2484 чал. (2017)[3].

Гісторыя

У XIX стагоддзі быў пабудаваны палац, і закладзены маёнтак, які атрымаў назву Ялізава ад імя ўладальніцы Лізаветы Велікапольскай. У 1900 годзе сфарміраваўся пасёлак. У 19011916 гадах ва ўрочышчы Ялізава дзейнічаў Ялізаўскі лесапільны завод.

У пачатку XX стагоддзя ў Свіслацкай воласці Бабруйскага павета. З 1924 года ў Свіслацкім, з 1931 года ў Асіповіцкім раёнах. З 27 верасня 1938 года — рабочы пасёлак[4]. У час Вялікай Айчыннай вайны акупіравана захопнікамі з чэрвеня 1941 года да 29 чэрвеня 1944 года[4]. З 1962 года ў Бабруйскім, з 1965 года ў Асіповіцкім раёнах.

Насельніцтва

  • 1897 — 0,1 тыс. чал.
  • 1989 — 3438 чал.
  • 1995 — 3,4 тыс. чал.[4]
  • 2009 — 2672 чал. (перапіс)
  • 2016 — 2491 чал.[5]
  • 2017 — 2484 чал.[3]

Эканоміка

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. 1 2 3 Беларусь, 1995
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

  • Елизово // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;
  • Ялізава // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 788. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 23, 24. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Асіповіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Магілёўскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be