wd wp Пошук:

Свіслацкі раён (Бабруйская акруга)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Свіслацкі раён (значэнні).

Сві́слацкі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19241931 гадах. Цэнтр — вёска Свіслач.

Гісторыя

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Свіслач. 20 жніўня 1924 года падзелены на 9 сельсаветаў: Велікакаменіцкі (Велікакаменскі), Віркаўскі, Востраўскі, Касьянскі (Кассёўскі), Пагарэльскі, Свіслацкі, Сялібскі, Халуйскі, Якшыцкі. 24 верасня 1926 года скасаваны Велікакаменіцкі (Велікакаменскі) і Халуйскі сельсаветы, утвораны Градзянкаўскі (Градзянскі) і Яноўскі нацыянальны польскі сельсаветы. У 1927 годзе ўтвораны Ліпеньскі сельсавет. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года раён скасаваны: Віркаўскі, Востраўскі, Сялібскі, Якшыцкі сельсаветы далучаны да Клічаўскага раёна, Градзянкаўскі (Градзянскі), Касьянскі (Кассёўскі), Ліпеньскі, Пагарэльскі, Свіслацкі, Яноўскі нацыянальны польскі сельсаветы — да Асіповіцкага раёна.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
  • КАК ЭТО БЫЛО Всего семь лет… (руск.) . Асіповіцкі край (7 лютага 2012).
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1931 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be