Янушаўка
Яну́шаўка[1] (трансліт.: Janušaŭka, руск.: Янушевка), Янушоўка[2] — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.
Гісторыя
У 1904 г. засценак Жаснянскай воласці Віленскай губерні, валоданне Казлоўскай, 21 жыхар. У 1921 г. фальварак гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1925 года Пастаўскі) павета Віленскага ваяводства, 5 двароў, 32 жыхара. З 12 кастрычніка 1940 г. — у Слабадскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 г. — Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 г. — Мінскай абласцей. У 1940 г. вёска мела 5 двароў, 34 жыхара[3].
У снежні 1948 г. у вёсцы была адчынена школа для дарослых, вучылася 12 чалавек. У 1949 г. жыхары вёсак Зыкава і Янушаўка аб’ядналіся ў калгас імя Чкалава. 3 сакавіка 1954 г. вёска ў складзе калгаса «1 Мая» (цэнтр — вёска Канстанцінава)[3].
У 1960 годзе мела 26 жыхароў. На 1 студзеня 1997 г. — 9 двароў, 15 жыхароў[3].
Дадатковыя звесткі
З вёскі Янушаўка паходзіць ветраны млын пачатку XX стагоддзя рэдкага ў Беларусі тыпу — пальтрак, перанесены ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ( Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000396шыфр 612Г000396).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Назва населенага пункта прыведзена ў адпаведнасці з кнігай Сахута, Я. М. Беларускае народнае мастцтва. — Мінск: Беларусь, 2011. — С. 24. — 367 с.
- 1 2 3 Янушевка Архівавана 5 кастрычніка 2013. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.