Яроміна (Віцебскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Яроміна. Яроміна (трансліт.: Jaromina, руск.: Ерёмино) — вёска ў Варонаўскім сельсавеце Віцебскага раёна, на аўтадарозе Р21 Віцебск — Лёзна — мяжа з Расійскай Федэрацыяй. Назва вёскі паходзіць ад прозвішча Яромін. Плошча 135,2136 га[1].
У канцы XIX ст. вядома як паштовая станцыя і хутар у складзе маёнтка Друкава ў Каралёўскай воласці Віцебскага павета і губерні. У 1905 г. хутар (1 двор) належаў памешчыку Заблоцкаму. У 1924—1954 гадах вёска ў складзе Каралёўскага сельсавета, у 1939—1954 гадах яго цэнтр. У 1930 г. арганізаваны калгас. У 1939 г. у Яроміна пераселены жыхары хутара Тропы. У 1941 г. у вёсцы 65 двароў, 275 жыхароў. У кастрычніку 1943 г. нямецкія акупацыйныя ўлады знішчылі тут 29 двароў і 25 мірных жыхароў. Вывезена ў Германі 10 чалавек. На фронце загінула 12 вяскоўцаў, у партызанах 6. Пасля вайны вёска адбудавалася не поўнасцю. У 1969 г. тут 59 двароў, 167 жыхароў.
На 1 студзеня 2003 г. 115 двароў, 258 жыхароў. У вёсцы размешчана цэнтральная сядзіба сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Яроміна». Тут працуюць жывёлагадоўчая ферма, механізаваны двор, ФАП, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, АТС, магазін.
Зноскі
- 1 2 Решение Витебского районного Совета депутатов 30 ноября 2017 г. № 175 «Об установлении границ сельских населенных пунктов Витебского района Витебской области и признании утратившими силу некоторых решений Витебского районного Совета депутатов» (руск.)
Літаратура
З гісторыі населеных пунктаў / Падр. В. В. Віталева // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкалегія: А. П. Красоўскі і інш.; Уклад. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Маст. літ., 2004. — 772 с.: іл. — С. 768.
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Віцебскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.