Варонаўскі сельсавет
Варо́наўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Вароны.
Гісторыя
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Рудніцкага і Каралёўскага сельсаветаў, тады ж у склад Стасеўскага сельсавета Лёзненскага раёна перададзена вёска Бычкова[1]. 22 снежня 1960 года ў склад сельсавета з Бабініцкага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Абухава і Пушкары)[2]. 10 красавіка 1965 года ў склад Акцябрскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Бандары, Лужына і Селівоўшчына)[3]. 7 жніўня 1979 года ў склад Бабініцкага сельсавета перададзена вёска Агароднікі, а ў склад сельсавета з Вымнянскага сельсавета перададзена вёска Паддуб’е[4].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1423 чалавекі[5], з іх 85,9 % — беларусы, 11,7 % — рускія, 0,8 % — украінцы[6].
Склад
На 1 студзеня 1974 года ў складзе Варонаўскага сельсавета знаходзіліся 15 населеных пунктаў[7]. Зараз у склад сельсавета ўваходзяць 13 населеных пунктаў:
- Абухава
- Астране
- Бернікі
- Вароны
- Друкава
- Кавалёва
- Лучынаўка
- Паддуб’е
- Паляі
- Пушкары
- Раніна
- Цішкава
- Яроміна
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 красавіка 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 18 (1098).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 43. — 248 с. — 10 000 экз.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Віцебскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Віцебскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.