wd wp Пошук:

Ярцава

Ярцава (руск.: Ярцево) — горад1926 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ярцаўскага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва 50,1 тыс. чалавек (2007).

Геаграфія

Горад размешчаны на левым беразе ракі Вопь (прыток Дняпра), за 63 км ад Смаленска. Цераз Ярцава праходзіць фе­дэраль­ная аўтатраса «Бе­ла­русь».

Гісторыя

У сярэдзіне ХIХ стагоддзя на месцы сучаснага Ярцава знаходзілася невялікае паселішча з пастаялым дваром і 55 жыхарамі. З правядзеннем чыгункі Масква — Смаленск (1870) адкрыта станцыя і ўзнік пасёлак пры ёй. У раёне Ярцава наладзіўся перавоз цераз р. Вопь, у выніку чаго і само паселішча сталі называць Ярцава-Перавоз. А чыгуначная станцыя ператварылася ў буйны пункт збыту «мануфактурных тавараў», дроў і лясных будаўнічых матэрыялаў.

Не­падалёк ад вёскі і станцыі купец А. І. Хлу­даў пабудаваў прадзільную і ткац­кую фаб­рыку (1873—1881), пря якой сфарміраваўся ра­бо­чы пасё­лак.

Савецкая ўлада ўс­та­ноўлена 28 кастрычніка (10 лістапада) 1917 года. У пачатку 1920-х гадоў была створана Ярцаўская воласць, у 1925 годзе цэнтр павета перанеслі ў Ярцава. У 1926 годзе Ярцава атрымала статус горада (уключыў вёску, стан­цыю і пасё­лак пры фаб­рыцы). Раён­ны (з 1929), акруговы (май — ліпень 1930) цэнтр Заходняй (з 1929), затым Смален­скай (з 1937) абласцей.

У 1941 годзе Ярцава і раён — ме­сца жорсткіх баёў у час Смаленскай бітвы. 16 ліпеня акупавана германскімі вой­ска­мі, 19 ліпеня вызвалена час­ця­мі Чырвонай Ар­міі, ізноў занята немцамі 5 кастрычніка. У 1942—1943 гадах у Ярцаве існаваў канцлагер. Горад вызвалены 16 верасня 1943 года.

Эканоміка

Ліцейна-пракатны завод, завод «Аўтамаш» (вытворчасць самаходнага горна-шахтнага абсталявання). Ярцаўскі баваўняны камбінат.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. http://web.archive.org/web/20090828062338/http://www.gks.ru/wps/PA_1_0_S5/Documents/jsp/Detail_default.jsp?category=1112178611292&elementId=1140096199984 - Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — С. 394. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Ярцаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be