Ясянец (Баранавіцкі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ясянец.
Ясяне́ц[1] (трансліт.: Jasianiec, руск.: Ясенец) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 28 км на поўнач ад Баранавіч, пры р. Сэрвач.
Гісторыя
Будаўніцтва царквы Святога Мікалая ў маёнтку Ясянец фундаваў у 1638 г. мазырскі мечнік Рыгор Война-Ясянецкі разам з жонкай Хрысцінай з Улатоўскіх. Згодна з візітацыяй 1680 г., святыня была драўляная і мела ўсё неабходнае начынне.
У першай палове 1880-х гадоў с. Ясянец (яно ж Паручын) у Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, 35 двароў, 350 жыхароў, дзейнічалі 2 царквы, капліца, школа.
У 1897 годзе дзейнічалі царква, царкоўна-прыходская школа, вадзяны млын.
У пачатку XX стагоддзя 31 двор, каля 170 жыхароў. Побач з сялом знаходзіўся аднайменны маёнтак (1 двор, 2 жыхары).
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы.
З 1939 года ў складзе БССР.
Насельніцтва
- 21 двор, 171 жыхар (1897)
- 225 жыхароў (1939)
- 221 жыхар (1970)
- 57 двары, 74 жыхары (1998)
Славутасці
- Рэшткі сядзібы Верашчакаў.
- Крыніца «Ясянец».
Страчаная спадчына
- Сядзібны дом.
- Свята-Мікалаеўская царква (1638).
Вядомыя асобы
- Яўхім Храптовіч (1729—1812) — грамадскі і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, апошні канцлер вялікі літоўскі.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ясянец (Баранавіцкі раён)
- Ясянец (Баранавіцкі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.