wd wp Пошук:

Ёдскі сельсавет

Ёдскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Ёды.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года ў склад Іказненскага сельсавета Браслаўскага раёна перададзены 18 населеных пунктаў (Аляксандрынава, Анопаль, Астанава, Атраднае, Біейкі, Вуглы, Густаты, Дзірнічы, Маёраўцы, Пажаддзе, Рафалова, Рожава, Рудабісць, Рысевічы, Рэпішча, Солакаўшчына, Шыш-Навалока і Яйсаўка)[1]. 15 кастрычніка 1960 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Корніцкага сельсавета[2], які пасля скасавання Шаркаўшчынскага раёна 17 красавіка 1962 года ўвайшоў у склад Браслаўскага раёна.

17 ліпеня 1964 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Корніца ў вёску Ёды, Корніцкі сельсавет перайменаваны ў Ёдскі[3]. 30 ліпеня 1966 года сельсавет перададзены адноўленаму Шаркаўшчынскаму раёну. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Валожынскага сельсавета з вёскамі Амбросенкі, Астраўляне, Бабоўе, Буйкі, Бяседнае, Валожынкі, Глісценкі, Касцюкі, Лазоўка, Паяначы, Сасноўцы, Шурпакі і хутарамі Кулагі, Курычанкі[4]. 26 студзеня 2022 года скасаваны хутар Курычанкі[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1286 чалавек[6], з іх 86,5 % — беларусы, 11,1 % — рускія[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 11 мая 2021.
  5. Решение Шарковщинского районного Совета депутатов от 26 января 2022 г. № 223 Об упразднении сельских населенных пунктов Шарковщинского района
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Браслаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1964 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Шаркаўшчынскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be