wd wp Пошук:

Іванаўка (Буда-Кашалёўскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Іванаўка. Іва́наўка[1] (трансліт.: Ivanaŭka, руск.: Ивановка) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 15 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 53 км ад Гомеля.

Гідраграфія

На поўначы меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель.

Планоўка складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У 1987 годзе пабудаваны цагляныя дамы на 50 кватэр, у якіх змесцаваліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месцаў пасля Чарнобыльскай катастрофы.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як паселішча ў Недайскай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. Па рэвізіі 1858 года валоданне памешчыка Перасвет-Солтана. Працаваў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: школа граматы, 4 вятракі, крупарушка, гамарня, карчма. Больш паловы гаспадарак займаліся вырабам фурманак, калёс, вазоў драбін. У 1909 годзе 1221 дзесяцін зямлі, царкоўна-прыхадская школа, якая знаходзілась ў наёмнай сялянскай хаце.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Агульная праца», дзейнічалі гамарня і ваўначоска. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 86 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Новае жыццё» (цэнтр — вёска Глазаўка). Змесцаваны базавая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін.

Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Глазаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 130 гаспадарак, 302 жыхара.

Дынаміка

  • 1858 год — 19 двароў, 216 жыхароў.
  • 1897 год — 81 двор, 645 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1909 год — 97 двароў, 795 жыхароў.
  • 1925 год — 137 двароў.
  • 1959 год — 434 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 130 гаспадарак, 302 жыхара.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Архівавана 29 кастрычніка 2013. (руск.)

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be