Цвярачус
Цвяра́чус[3] (літ.: Tverečius), традыцыйная беларуская назва — Цверач[4] — мястэчка ў Ігналінскім раёне Уцянскага павета Літвы. Адміністрацыйны цэнтр Цвярачускай сянюніі. Размешчана на ўсход ад Ігналіны, каля граніцы з Беларуссю (праходзіць па Дзісне).
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўспамін пра Цверач датуецца 21 ліпеня 1501 годам, калі ў ім заснавалі кляштар аўгусцінаў. Таго ж года тут збудавалі мураваны касцёл.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай Цверач увайшоў у склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1662 годзе ваявода троцкі Мікалай Стафан Пац збудаваў тут комплекс мураванага кляштара аўгусцінаў з новым касцёлам.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Цверач апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Свянцянскім павеце Віленскай губерні. На 1866 год тут было 18 двароў.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Цверач занялі войскі Германскай імперыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Цверач абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[5]. У 1920 годзе Цверач апынуўся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года ўлады СССР перадалі Цверач Літве.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1866 год — 247 чал., з іх 221 каталік, 7 старавераў і 18 іўдзеяў; 1881 год — 605 чал. (290 муж. і 315 жан.)[6]
| Дынаміка насельніцтва з 1885 па 2011 | |||||
| 1885*[2] | 1866[7] | 1970пер.[8] | 1982[9] | 1987[10] | 2001пер. |
|---|---|---|---|---|---|
| 199 | 247 | 240 | 225 | 300 | 272 |
| 2011пер. | - | - | - | - | - |
| 231 | - | - | - | - | - |
| |||||
Славутасці

- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1905—1925)
- Могілкі: капліца
Страчаная спадчына
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы і кляштар аўгусцінаў (1662)
Зноскі
- ↑ Тверецъ. Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона, Т. 32А (64) : Тай — Термиты. С.-Петербургъ, 1901., 708 c. (руск.)
- 1 2 Тверечь. Географическо-статистический словарь Российской Империи, T. 5 (Таарджалъ — Яя). СПб, 1885, C. 63
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 3 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — С. 74. — ISBN 978-985-508-245-4.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ Słownik geograficzny… T. XII. — Warszawa, 1892. S. 683.
- ↑ Słownik geograficzny… T. XII. — Warszawa, 1892. S. 683.
- ↑ Tverečius. Mažoji lietuviškoji tarybinė enciklopedija(літ.) бел., T. 3 (R–Ž). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1971, 590 psl.
- ↑ Tverečius. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija, XI t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1983. T.XI: Šternbergo-Vaisius, 495 psl. (літ.)
- ↑ Tverečius. Tarybų Lietuvos enciklopedija[lt], T. 4 (Simno-Žvorūnė). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988, 362 psl. (літ.)
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цвярачус
Катэгорыя·Населеныя пункты Ігналінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.
