Казіцішкіс
Казі́цішкіс[1] (літ.: Kazitiškis), традыцыйная беларуская назва — Казачызна[2] — вёска ў Ігналінскім раёне Уцянскага павета Літвы. Адміністрацыйны цэнтр Казіцішкіскай сянюніі. Размешчана каля аўтамабільнай дарогі 102, за 11 км на поўнач ад Ігналіны, на рацэ Швагіне і Гілучэйскім возеры, каля Аўкштайцкага нацыянальнага парку.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Казачына ўпамінаецца ў XVII стагоддзі як двор у Браслаўскім павеце Віленскага ваяводства.
У XVIII стагоддзі Казачына перайшла да Бутлераў, якія ў 1745 годзе заснавалі тут манастыр базыльянаў з царквой Раства Багародзіцы.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Казачына апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губерні. У XIX стагоддзі мястэчка знаходзілася ў валоданні Беліковічаў.
На 1893 год у Казачыне было 3 двары.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Казачына абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. У 1920 годзе Казачына апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года ўлады СССР перадалі Казачыну Літве.
Насельніцтва
| Дынаміка насельніцтва з 1893 па 2011 | |||||||
| 1893[4] | 1914 | 1959пер.[5] | 1970пер. | 1977[6] | 1979пер. | 1985[7] | 1989пер. |
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 31 | 61 | 72 | 140 | 177 | 217 | 274 | 430 |
| 2001пер. | 2011пер. | - | - | - | - | - | - |
| 383 | 343 | - | - | - | - | - | - |
Славутасці
- Касцёл Святога Станіслава (1908)
Страчаная спадчына
- Царква Раства Багародзіцы і манастыр базыльянаў (1745)
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 3 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — С. 74. — ISBN 978-985-508-245-4.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ Słownik geograficzny… T. IV. — Warszawa, 1893. S. 535.
- ↑ Kazitiškis. Mažoji lietuviškoji tarybinė enciklopedija(літ.) бел., T. 2 (K–P). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1968, 107 psl.
- ↑ Kazitiškis. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija, V t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1979. T.V: Janenka-Kombatantai, 417 psl. (літ.)
- ↑ Kazys Misius і kt. Kazitiškis. Tarybų Lietuvos enciklopedija[lt], T. 2 (Grūdas-Marvelės). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1986, 276 psl. (літ.)
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Казіцішкіс
Катэгорыя·Населеныя пункты Ігналінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.
