wd wp Пошук:

Іракліян

Іра́кліян (Гера́кліян, грэч.: Ηράκλειο) — горад у Грэцыі, адміністрацыйны цэнтр Крыта. Названы ў гонар героя Геракла. Іншыя гістарычныя назвы горада: Хандак, Мегала Кастра, Кандзія, Хандакас, Гераклея.

Гісторыя

Кноскі палац

Горад быў пабудаваны на месцы невялікай гавані, якая была, як лічыцца, портам на беразе Крыцкага мора, недалёка ад цэнтра Мінойскай цывілізацыі, горада Кноса. Страбон у сваёй «Геаграфіі» (I стагоддзе) згадаў Іракліян (Ηράκλειον, гэта значыць горад Геракла) як марскі порт для Кноса (Страб., 10.4.7), хоць дадаў, што легендарны цар Мінас выкарыстоўваў як порт іншы гарадок Амніс (Αμνισῷ). Археалагічныя знаходкі не могуць з упэўненасцю пацвердзіць, што Іракліян Страбона з’яўляецца папярэднікам сучаснага горада.

Значна пазней арабы, захапіўшы Крыт у 824 годзе, ператварылі гэта месца ва ўмацаваны форт Хандак, які ўтрымлівалі на працягу 140 гадоў. Для абароны горада арабы пабудавалі магутныя сцены і акружылі іх глыбокім ровам (адсюль і назва горада Хандак, што па-арабску значыць роў).

У 961 годзе горад быў адваяваны візантыйскім палкаводцам Нікіфарам Фокам пасля васьмімесячнай аблогі. Хандак быў разрабаваны і разбураны, яго багацці на 300 караблях пераправілі ў Візантыю. Затым горад аднавілі пад назвай Мегала Кастра, гэта значыць Вялікая Крэпасць.

Праз прыкладна 250 гадоў крыжакі разграмілі Візантыйскую імперыю, і Крыт быў прададзены ў 1204 годзе венецыянцам. У часы смуты горад апынуўся ў руках піратаў, але ў 1211 годзе Венецыянская рэспубліка ўсталявала тут сваё кіраванне.

У часы венецыянскага валадарства горад атрымаў назву Кандзія (Candia), якая замацавалася за ўсім востравам. У гэту эпоху горад дасягнуў значнага росквіту, венецыянцы абнеслі яго новымі, вельмі магутнымі сценамі, упрыгожылі мноствам велічных будынкаў, фантанаў, плошчаў, помнікаў, цэркваў. Пасля захопу Канстанцінопаля туркамі ў 1453 годзе многія яго жыхары перабраліся ў хрысціянскую Кандзію, даўшы штуршок культурнаму развіццю. У 1541 годзе ў вёсцы Фадэле каля Кандзіі нарадзіўся вялікі мастак Даменіка Тэатакопулас (больш вядомы пад імем Эль Грэка), які атрымаў першыя ўрокі жывапісу ў манастыры Кандзіі.

Венецыянская крэпасць Кулес

У 1462 годзе венецыянцы вырашылі пабудаваць новую крапасную сцяну, будаўніцтва расцягнулася на сто гадоў. Кожны жыхар вострава ад 14 да 60 гадоў быў прызваны на працу па ўзвядзенні крэпасці на працягу аднаго тыдня штогод. Сцяна па перыметры складала 4,5 км, а таўшчыня ў некаторых месцах дасягала дзясяткаў метраў.

У 1645 годзе туркі пачалі вайну за горад, якая расцягнулася на 24 гады. У маі 1667 года турэцкая армія пад камандаваннем вялікага візіра Ахмета Кёпрулю прыступіла да аблогі Кандзіі. За 28 месяцаў аблогі туркі страцілі 108 тысяч чалавек, венецыянцы 29 тысяч. У верасні 1669 года венецыянскі военачальнік Франчэска Маразіні здаў крэпасць, абгаварыўшы мірную эвакуацыю горада.

Горад быў пераназваны туркамі ў Хандакас. У пачатку XIX стагоддзя Хандакасу вярнулі яго гістарычную назву — Гераклея, потым Іракліян. У 1828 і 1897 гг. у горадзе адбыліся страшныя разні ў помсту за падтрымку паўстанцкага руху.

У 1898 годзе Крыт заваяваў незалежнасць пад пратэктаратам еўрапейскіх дзяржаў, а ў 1913 годзе востраў пасля Балканскай вайны 19121913 гадоў уз’яднаўся з Грэцыяй.

Жыхары Іракліяна, як і жыхары крыцкіх гарадоў Ханья і Рэтымнан, праславіліся ў маі 1941 года сваім удзелам у бітве за Крыт і наступным удзелам у грэчаскім Супраціўленні ў 19411944 гадах.

З 1971 года горад стаў адміністрацыйным цэнтрам Крыта.

Транспарт

Вузел аўтадарог, галоўны порт вострава. Авіяцыйнае абслугоўванне Іракліяна ажыццяўляе аэрапорт Нікас Казандзакіс.

Клімат

Клімат — міжземнаморскі. Астраўное становішча горада змякчае ваганні тэмператур, таму лета ў горадзе больш халоднае, чым у большасці іншых гарадоў з падобным тыпам клімату, а зіма яшчэ цяплейшая.

Клімат Іракліяна
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C 15,2 15,5 16,8 20,2 23,5 27,3 28,6 28,4 26,3 23,1 20,1 17,0 21,8
Сярэдні мінімум, °C 9,0 9,0 9,8 12,0 14,9 19,0 21,7 21,7 19,3 16,5 13,4 10,9 14,8
Норма ападкаў, мм 92 77 57 30 15 3 1 0,7 20 69 59 77 501
Тэмпература вады, °C 16 16 18 18 22 22 25 25 24 24 20 20 21
Крыніца: Турыстычны партал

Славутасці

Фесцкі дыск у археалагічным музеі

Найбольш цікавымі з’яўляюцца наступныя гістарычныя і архітэктурныя помнікі:

Культавыя будынкі

Насельніцтва

Год 1981 1991 2001 2009 2011
Насельніцтва 102 398 126 907 142 112 156 059[2] 173 450[1]

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. 1 2 Population Census of Greece 2011 (англ.)
  2. Δείτε τη Διοικητική Διαίρεση. Hellenic Interior Ministry. www.ypes.gr. Retrieved 09 September 2009.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be