Іўе
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Іўе, значэнні.
І́ўе[2] (афіц. транс.: Iŭje) — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Іўеўскага раёна, на р. Іўянка. За 158 км ад Гродна, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Гаўя на лініі Ліда—Маладзечна, вузел аўтадарог на Мінск, Ліду, Навагрудак. Насельніцтва 7 702 чал. (2018)[3].
Назва
Існуе некалькі меркаванняў пра паходжанне назвы горада. На думку вядомага спецыяліста па гісторыі беларускай тапанімікі В. Жучкевіча, назва «Іўе» мае славянскае паходжанне (ад назвы драўніннай пароды івы — вярбы). Такога ж пункту гледжання прытрымліваецца акадэмік Польскай акадэміі навук Г. Лаўмянскі[4]. Тым часам доктар лінгвістычных навук, прафесар Н. Баршчэўская мяркуе, што назва паселішча мае фіна-вугорскае паходжанне і перакладаецца на беларускую мову, як «выток ракі»[5].
Між тым «Іўе» перакладаецца з татарскай мовы як «гняздо» альбо «хата», а само мястэчка здаўна лічыцца сталіцай беларускіх татараў.
У трэцім томе «Жывапіснай Расіі» П. Сямёнаў сцвярджае, што першапачаткова Іўе называлася Еўе і было заснавана жонкай вялікага князя літоўскага Гедзіміна Евай. Але ў гістарычных дакументах XVII ст. мястэчка значыцца як Іўе, у некаторых крыніцах сустракаецца пад назвай Івь
Гісторыя
Вядома з пачатку XV ст. як велікакняжацкі двор. З 1444 г. належала земскаму маршалку літоўскаму Пятру Мантыгердавічу, у XVI—XIX ст. Забярэзінскім, Кішкам, Глябовічам, Агінскім, Сапегам, Тызенгаўзам і інш. З 1561 г. мястэчка Ашмянскага павета, тут існавала арыянская школа. У 1585—1593 гг. рэктарам яе быў мысляр-гуманіст і педагог Ян Ліцыній Намыслоўскі. У 1561 г. у Іўі існавала 2-дзённая паншчына, а ў 1598 г. сяляне адпрацоўвалі 3 дні ў тыдзень з валокі[6]. У 1598 г. у мястэчку пасяліліся татары. Каля 1600 пабудаваны касцёл і манастыр бернардзінцаў. З 1795 у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Ашмянскага павета. У сярэдзіне XIX ст. належала графам Замойскім. З 1921 г. у складзе Польшчы, мястэчка Валожынскага павета. З 1939 у БССР, з 1940 г. гарадскі пасёлак, цэнтр раёна. З 2000 г. — горад.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1897 — 2828 чал.[7]
- XX стагоддзе: 1971 — 5000 чал.[7]; 1995 — 8,9 тыс. чал.[7]
- XXI стагоддзе: 2006 — 8,6 тыс. чал.; 2015 — 7801 чал.[8]; 2016 — 7712 чал.[9]; 2017 — 7630 чал.[3]; 2018 — 7702 чал.
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці і сацыяльна-бытавога абслугоўвання. Гасцініца «Іўе».
Славутасці
- Іўеўскі Петра-Паўлаўскі касцёл і манастыр бернардзінцаў
- Іўеўскі мячэт
- Іўеўская крыніца — помнік прыроды рэспубліканскага значэння
- Храм у гонар мучаніка немаўляці Гаўрыіла Беластоцкага (1995)
- Касцёл
- Мячэт
- Мячэт
- Млын
- Царква
- Памятны знак «У гонар дружбы і згоды канфесій Іўеўшчыны»
Вядомыя асобы
- Барыс Гендэлевіч Берман (1881 — пасля 1940) — адзін з пачынальнікаў фатаграфіі, грамадскі дзеяч.
- Хаім Ойзер Градзінскі (1863—1940) — яўрэйскі рэлігійна-грамадскі дзеяч.
- Валерый Іванавіч Гушча (нар. 1956) — беларускі хірург і палітык.
- Валерый Мікалаевіч Карашкоў (нар. 1953) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
- Мікалай Іванавіч Пазняк (нар. 1945) — беларускі вучоны ў галіне афтальмалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1990).
- Георгій Іванавіч Чарняўскі (1909—1985) — беларускі мастак.
- Шахно Эпштэйн (1881—1945) — яўрэйскі пісьменнік, грамадскі дзеяч, публіцыст і літаратуразнавец.
- Ядзвіга Браніславаўна Юферава (нар. 1949) — «Заслужаны работнік культуры», Ганаровы грамадзянін горада Іўе.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ І. П. Крэнь. У складзе Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай
- ↑ Ніна Баршчэўская. Уплыў суседніх народаў на змену дзяржаўнага назову Беларусі — 3 // Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 17 кастрычніка 2007
- ↑ Лойка, П. А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі: Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове ХVІ—ХVIII ст. / П. А. Лойка; АН БССР, Інстытут гісторыі; Пад рэд. В. І. Мялешкі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 111 с. — С. 24. — ISBN 5-343-00563-2. Са спасылкай на: ЦГДА БССР. — Ф. КМФ-5. — Воп. 1. — Спр. 1468. — Арк. 15.
- 1 2 3 Беларусь, 1995
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура
- Ивье // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- Іўе // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 350. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іўе
- Геаграфічныя звесткі па тэме Іўе на OpenStreetMap
- м. Іўе на Radzima.org
- Generation.BY:Беларускае Рыо-дэ-Жанэйра — Іўе
- Віртуальная Іўеўшчына Архівавана 21 снежня 2019.
- Старонка мясцовага тэлеканала «Ивье ТВ»
Катэгорыя·Населеныя пункты Іўеўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Гродзенскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Гродзенскай вобласці Катэгорыя·Былыя сельсаветы Іўеўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Юрацішкаўскага раёна Катэгорыя·Раёны Гродзенскай вобласці Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Іўеўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1963 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1962 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Гродзенскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.