wd wp Пошук:

Агароднікі (Віцебскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Агароднікі. Агаро́днікі[1] (трансліт.: Aharodniki, руск.: Огородники) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Тулаўскага сельсавета.

Гісторыя

У 1628 упамінаецца ў Літоўскім межавым дакуменце пры акрэсліванні граніц маёнтка Тулава. Згадваецца як маёнтак ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ, уласнасць зямяніна Восіпа Васілевіча.

У 1834 вёска ў складзе маёнтка Лужасна. У 1846 4 двары, 16 жыхароў, уласнасць памешчыка М. Енькі.

На пачатку XX ст. вёска ў Бабініцкай воласці Віцебскага павета і губерні. З 20 жніўня 1924 Агароднікі ў Ягілінскім сельсавеце Віцебскага раёна і акругі, з 20 лютага 1938 — Віцебскага раёна і вобласці. У 1936 у Агароднікі пераселены жыхары вёсак Скуратава, Асінаўка-1, Заходнікі, Жабчына, у 1939 — Волкава, Храноўшчына, Асінаўка-2, Кацярыніна.

У 1941 у вёсцы 93 двары, 398 жыхароў. З ліпеня 1941 па чэрвень 1944 Агароднікі акупіраваны германскімі войскамі. У гады вайны былі знішчаны ўсе 93 двары і 14 мірных жыхароў. Вывезена ў Германію 38 чал., вярнулася 28. На фронце загінула 20 вяскоўцаў, у партызанах 7.

З 16 ліпеня 1954 вёска ў Акцябрскім сельсавеце. У 1969 79 двароў, 188 жыхароў.

Да 7 жніўня 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Варонаўскага сельсавета[2], да 27 снежня 1990 года — у склад Бабініцкага сельсавета.

На 1 ліпеня 2003 18 двароў, 21 жыхар. Вёска ў складзе Рэспубліканскага ўнітарнага сельгаспрадпрыемства «Эксперыментальная база «Тулава».

Дэмаграфія

Дынаміка насельніцтва:

Зноскі ——

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).

Літаратура

  • З гісторыі населеных пунктаў / Падрых. В. В. Віталева // Памяць: Віцебскі раён: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 726. — ISBN 985-02-0647-0.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Віцебскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be