wd wp Пошук:

Азаркі-Дворышча

Аза́ркі-Дво́рышча[1] (трансліт.: Azarki-Dvoryšča, руск.: Азарки-Дворище) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавета.

Гісторыя

У 1770 годзе — вёска Мядзельскага староства Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1868 годзе ў Мядзельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні.

У 1921 годзе — вёска Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 года — Пастаўскага павета Віленскага ваяводства).

З 12 кастрычніка 1940 года — у Лук’янавіцкім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года — Маладзечанскай вобласці, з 16 ліпеня 1954 года і з 25 студзеня 1996 года — у Мядзельскім сельсавеце (з 17 лістапада 1959 — гарпассавет) таго ж раёна, з 20 студзеня 1960 года — Мінскай вобласці.

У 1948 годзе ўтвораны калгас «4-я Пяцігодка», адкрыты магазін. У 1950 годзе вёска — цэнтр узбуйненага калгаса «Чырвоны сцяг» (вёскі Старыя Азаркі, Азаркі-Дворышча, Азаркі-Пудавінка), з 1954 года ў складзе калгаса «Пераможца» (цэнтр — аграгарадок Лук’янавічы).

Насельніцтва

  • XVIII стагоддзе: 1770 год — 9 сем’яў.
  • XIX стагоддзе: 1868 год — 7 двароў, 67 жыхароў.
  • XX стагоддзе: 1904 год — 136 жыхароў; 1907 год — 21 двор, 137 жыхароў; 1921 год — 22 двары, 138 жыхароў; 1931 год — 26 двароў, 137 жыхароў; 1997 год — 19 двароў, 31 жыхар.

Інфраструктура

Ёсць жывёлагадоўчая ферма, магазін.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be