Акцябрскі сельсавет (Акцябрскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Акцябрскі сельсавет.
Акця́брскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — гарадcкі пасёлак Акцябрскі (не ўваходзіць у склад сельсавета).
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Карпілаўскі сельсавет у складзе Глускага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Карпілаўка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Глускім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў Глускім раёне Палескай вобласці. У 1938 годзе перайменаваны ў Акцябрскі. 20 лістапада 1938 года разбуйнены на Акцябрскі і Новадуброўскі сельсаветы. З 28 чэрвеня 1939 года ў складзе новаўтворанага Акцябрскага раёна Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Новадуброўскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў Светлагорскім раёне. З 30 ліпеня 1966 года ў адноўленым Акцябрскім раёне. 28 ліпеня 1971 года скасавана вёска Вяцер[2], 29 жніўня 1974 года — пасёлак Забоззе[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 19 населеных пунктаў[4].
Насельніцтва
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 1905 чалавек[5], з іх 93,0 % — беларусы[6].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 27 (1329).
- ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня і 26 верасня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 94. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
- Акцябрскі сельсавет (Акцябрскі раён) у картатэцы Фондавага каталога дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Глускага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Светлагорскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Акцябрскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.