Ала (Светлагорскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ала. Ала́[1] (трансліт.: Ala, руск.: Ола) — былая вёска ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Чыркавіцкага сельсавета. Спалена карнікамі ў 1944 годзе.
Гісторыя
Прыгадваецца ў дакументах 1795 годаяк населены пункт Бабруйскага павета Мінскай губерні, вёска мела 6 двароў і з’яўлялася дзяржаўнай уласнасцю. Паводле перапісу 1917 года Ала ўваходзіць у Парыцкую воласць, мела 3 гаспадарчыя двары, у якіх пражывалі 18 жыхароў. У 1926 — 17 двароў, 79 жыхароў.
Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы налічвалася 34 двары і 168 жыхароў. У лютым 1943 года ў Алу, што знаходзілася ў глухім лесе, перасяліліся жыхары навакольных вёсак. 14 студзеня 1944 года фашысты спалілі гэтую вёску разам з жыхарамі — 1758 людзей, сярод якіх было 950 дзяцей
Уратавацца ўдалося 8 жыхарам. Кандрат Зыкун з дачкой і Аляксандр Зыкун схаваліся ў лесе. Вырваліся з агню Андрэй Зыкун, Тарас Колеснеў, Вольга Курловіч з сынам, Арцём Усціменка[2]. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь»[3].
Пасля вайны вёска да былых маштабаў не адрадзілася. Ліквідавана 29 сакавіка 2012 года[4].
У 2013 годзе, праз 69 гадоў пасля спалення, на месцы вёскі паставілі паклонны крыж і помнік[5]. З 2017 года збіраліся грошы, каб пабудаваць мемарыял[6]. У маі 2020 года ўрачыста адкрыты мемарыяльны комплекс на месцы вёскі.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Марыя Зыкун. Адвечны сімвал жалобы // Звязда : газета. — 7 мая 2013. — № 83 (27448). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Гомельская вобласць. — 383 с., іл. — c.336
- ↑ «Об упразднении деревни Ола Чирковского сельсовета Светлогорского района». Решение Светлогорского районного Совета депутатов от 29 марта 2012 г. № 132 (руск.)
- ↑ Ірына Асташкевіч. Новая дарога да вёскі Ала // Звязда : газета. — 20 ліпеня 2013. — № 133 (27498). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
- ↑ В деревне под Светлогорском создаётся мемориал. Здесь сожгли и расстреляли в 12 раз больше людей, чем в Хатыни // Звязда. — 14 красавіка 2017. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ала (Светлагорскі раён)
- 1758 человек, из них — 950 детей. Как в деревне, о которой мало кто помнит, фашисты устроили 12 Хатыней Архівавана 22 чэрвеня 2020. (руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Светлагорскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.