wd wp Пошук: ⬜

Чыркавіцкі сельсавет

Чы́ркавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Чыркавічы. Сельсавет знаходзіцца ў цэнтры раёна, на захад ад горада Светлагорск.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Парыцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Парыцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ракшынскага сельсавета[1]. 10 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Шацілкаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Асопнае, Жэрдзь, Медзведаў, Печышчы і пасёлак чыгуначнай станцыі Жэрдзь)[2]. 29 ліпеня 1961 года Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі. 30 сакавіка 1992 года з часткі сельсавета ўтвораны Печышчанскі сельсавет. 28 красавіка 2011 года ў складзе сельсавета ўтвораны хутар Міколін Востраў[3]. 29 сакавіка 2012 года скасавана вёска Ала[4]. 14 лістапада 2018 Светлагорскі раённы савет дэпутатаў прыняў рашэнне аб далучэнні вёскі Расава і адпаведнай часткі сельсавета да горада Светлагорска[5].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2905 чалавек[6], з іх 92,6 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 1,5 % — украінцы[7].

Зноскі

  1. ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  3. ↑ Решение Светлогорского районного Совета депутатов от 28.04.2011 г. № 71 Об отнесении земель к категории сельского населенного пункта Архівавана 28 верасня 2020.
  4. ↑ Решение Светлогорского районного Совета депутатов от 29 марта 2012 г. № 132 Об упразднении деревни Ола Чирковского сельсовета Светлогорского района Архівавана 28 верасня 2020.
  5. ↑ Депутаты приняли решение увеличить Светлогорск за счет деревни. Повезло ей
  6. ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  7. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Парыцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Светлагорскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be