Альковіцкі сельсавет
Алько́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Альковічы.
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ільянскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ракшыцкага сельсавета[1]. З 24 ліпеня 1957 года сельсавет у складзе Вілейскага раёна. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Ільянскага сельсавета[2].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1435 чалавек[3], з іх 97,4 % — беларусы, 1,4 % — рускія[4].
Населеныя пункты
- 1 студзеня 1947 — 9
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 22 населеныя пункты: вёскі Адамоўшчына, Акцябрская, Альковічы, Аўсянікі, Забалацце, Зацемень, Каранёва, Крайскія Пасекі, Маразы, Мацькаўскія Пасекі, Мацькаўцы, Пабядзіцель, Ракшыцы, Рушчыцы, Сачыўкі, Скарада, Стайкі, Старынкі, Хадасы, Харкі, Юнцавічы і хутар Крынічына.
Вядомыя асобы
- Міхал Бароўскі(польск.) бел. (1872—1939) — польскі контр-адмірал і інжынер, нарадзіўся ў маёнтку Юнцавічы.
- Кандрат Церах — міністр гандлю СССР (1986—1991). Нарадзіўся ў вёсцы Альковічы.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
- Памяць. Вілейскі раён. // — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларуі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ільянскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Вілейскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.