Ільянскі сельсавет
Ілья́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Ілья.
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ільянскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шыпкоўскага сельсавета[2]. З 24 ліпеня 1957 года пасля скасавання Ільянскага раёна сельсавет у складзе Вілейскага раёна. 6 верасня 1957 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Суднікоўскага сельсавета[3]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Мінскай вобласці. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Альковіцкага сельсавета (22 населеныя пункты: вёскі Адамоўшчына, Акцябрская, Альковічы, Аўсянікі, Забалацце, Зацемень, Каранёва, Крайскія Пасекі, Маразы, Мацькаўскія Пасекі, Мацькаўцы, Пабядзіцель, Ракшыцы, Рушчыцы, Сачыўкі, Скарада, Стайкі, Старынкі, Хадасы, Харкі, Юнцавічы і хутар Крынічына)[4].
Дэмаграфія
Усяго насельніцтва (2011 год) у сельсавеце — 4117 чалавек, у тым ліку:
- Пенсіянераў — 1343 (32,6 %)
- Працаздольных — 2187 (53,1 %)
- Дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў — 587 (14,3 %)
- Адзінокіх — 84
- Удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны — 8
- Інвалідаў вайны — 4
- Шматдзетных сем’яў — 64
Дынаміка
- 2000 годзе — 4188 чалавек.
- 2001 годзе — 4152 чалавекі.
- 2002 годзе — 4081 чалавек.
- 2003 годзе — 4004 чалавекі.
- 2004 годзе — 3524 чалавекі.
- 2005 годзе — 3439 чалавек.
- 2006 годзе — 3345 чалавек.
- 2007 годзе — 3241 чалавек.
- 2008 годзе — 3314 чалавек.
- 2009 годзе — 3466 чалавек[5].
- 2011 годзе — 4117 чалавек.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (28 населеных пунктаў) — 3244 чалавекі[6], з іх 96,6 % — беларусы, 2,1 % — рускія[7].
Склад
Ільянскі сельсавет уключае 50 населеных пунктаў:
- Абадоўцы — вёска.
- Адамоўшчына — вёска.
- Акцябрская — вёска.
- Альковічы — вёска.
- Альхоўка — вёска.
- Асцюковічы — вёска.
- Аўсянікі — вёска.
- Барсукі — вёска.
- Баяры — вёска.
- Будзішча — вёска.
- Бязводняе — вёска.
- Гараватка — хутар.
- Дварэц — вёска.
- Забалацце — вёска.
- Забор’е — вёска.
- Зарэчча — вёска.
- Зацемень — вёска.
- Ілья — вёска.
- Ільянскія Хутары — вёска.
- Кавалі — вёска.
- Казлы — вёска.
- Калодчына — вёска.
- Капусціна — вёска.
- Каранёва — вёска.
- Карытніца — вёска.
- Катоўка — хутар.
- Каўшэвічы — вёска.
- Крайскія Пасекі — вёска.
- Крыніца-1 — вёска.
- Крыніца-2 — вёска.
- Лёпаўшчына — вёска.
- Маразы — вёска.
- Мацькаўскія Пасекі — вёска.
- Мацькаўцы — вёска.
- Пабядзіцель — вёска.
- Партызанскі — пасёлак.
- Ракшыцы — вёска.
- Рушчыцы — вёска.
- Сакалы — вёска.
- Сачыўкі — вёска.
- Скарада — вёска.
- Стайкі — вёска.
- Старынкі — вёска.
- Суднікі — вёска.
- Хадасы — вёска.
- Харкі — вёска.
- Крынічына — хутар.
- Цагельня — вёска.
- Шчарачыха — вёска.
- Юнцавічы — вёска.
Эканоміка
Сельгаспрадпрыемствы
- Камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Стайкі»
- Філіял ААТ «Гармалзавод № 2» «Юнік-Агра»
- Філіял ЗАТ «Ростэм» «Аграфірма Ілья»
Лясная гаспадарка
- Ільянскае лясніцтва ДДЛГУ «Вілейскі доследны лясгас»
- Філіял сумеснага прадпрыемства «Мінскі мэблевы цэнтр ТАА» «Ільянская лесапільная вытворчасць»
Гандаль
Магазіны ў вёсках Абадоўцы, Ілья, Старынкі, Хадасы, Забалацце, Юнцавічы, Мацькаўцы, Стайкі, пасёлку Партызанскі.
Сувязь
- Аддзяленні паштовай сувязі ў вёсках Ілья, Мацькаўцы, Забалацце, пасёлку Партызанскі.
- Лінейна-тэхнічны ўчастак электрасувязі ў Ільі.
Бытавое абслугоўванне
Комплексныя прыёмныя пункты КУП «Вілейскі КБА» ў Ільі, Мацькаўцах, Партызанскім.
Адукацыя
- Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Ільянская сярэдняя школа імя Грымаця».
- Залескі вучэбна-педагагічны комплекс дзяцячы садок-сярэдняя школа Вілейскага раёна”.
- Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Мацькаўскі ВВК дзіцячы садок-сярэдняя школа».
- Установа адукацыі «Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж».
- Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Ільянскі яслі-садок».
- Дзіцячая музычная школа мастацтваў.
Культура
- Ільянскі дом культуры.
- Партызанскі сельскі дом культуры.
- Забалацкі сельскі дом культуры.
- Мацькаўскі сельскі дом культуры.
- Бібляітэкі ў вёсках Абадоўцы, Ілья, Забалацце, Мацькаўцы, пасёлку Партызанскі.
Ахова здароўя
- Ільянская ўчастковая бальніца з аддзяленнем паліятыўнай медыцынскай дапамогі[8].
- Мацькаўская амбулаторыя
- Забалацкі ФАП
- Абадоўскі ФАП
- Партызанскі ФАП
- Аптэка ў Ільі.
Вядомыя асобы
- Змітрок Бядуля — класік беларускай літаратуры. Вучыўся ў ешыбоце ў Ільі. [9].
- Адам Грымаць (1938-2000) — навуковец-педагог, прафесар. Нарадзіўся ў Ільі. Яго іменем названая школа ў цэнтры сельсавета[10].
- Янка Філістовіч — адзін з арганізатараў антысавецкага падполля на тэрыторыі былога Ільянскага раёна ў 1950-х гадах.
- Кандрат Церах — міністр гандлю СССР (1986—1991). Нарадзіўся ў вёсцы Альковічы.
Зноскі
- ↑ В Вилейском районе избраны председатели сельских Советов депутатов (руск.) // Шлях перамогі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
- ↑ http://urok.shkola.of.by/infarmaciya-pradstalena-ileyanskim-seleskim-savetam-09-09-2011-v2.html Архівавана 6 жніўня 2019.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Новы падыход у медыцыне: нават невылечна хворыя не павінны пакутаваць ад болю Архівавана 5 сакавіка 2016. // Рэгіянальная газета
- ↑ Кожны край мае тых, каго апяваюць Архівавана 4 сакавіка 2016. // Сайт «Вілейшчына літаратурная»
- ↑ Адам Антонавіч Грымаць Архівавана 4 сакавіка 2016. // Сайт «Вілейшчына літаратурная»
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
- Вілейскі райвыканкам Архівавана 14 верасня 2020.
- Населеныя пункты Рэспублікі Беларусь Архівавана 17 сакавіка 2012.
Катэгорыя·Населеныя пункты Вілейскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ільянскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Вілейскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.